Калядная зборка ЦНІ: натхненне, ідэі, будучыня! 🎄
Маладыя і амбітныя, гэта ваш час! Цэнтр новых ідэй запрашае на галоўнае мерапрыемства зімы — Калядную зборку ЦНІ 2024! 🎉
Што нас чакае?
✨ Прэзентацыі, якія мяняюць будучыню. Тры інавацыйныя полісі брыфы пра выбары 2025 года ад маладых аўтарак і аўтараў — будзь перш/ай, хто пачуе ідэі, што вызначаць наша заўтра.
✨ Гонар і ўзнагароды. Мы адзначым самых амбітных візіянерак і візіянераў гэтага года. Хто яны? Прыходзь, каб даведацца!
✨ Планы і стратэгіі. Раскрыем частку планаў ЦНІ на наступны год, зробім прагнозы і абмяняемся цёплымі пажадання мі візіянерскаму кам’юніці.
✨ Калядны настрой. Таемны абмен кніжкамі, упрыгожванне ялінкі, святочныя прысмакі і нэтворкінг з пахам мандарын.
У якасці экспертак і экспертаў на Зборку завітаюць: дыпламат Валерый Кавалеўскі, аналітык Арцём Шрайбман і кіраўніца медыя “Plan B” Вольга Лойка.
Запрашаем паслухаць пра рашэнні, якія паўплываюць на нашу будучыню, даведацца пра планы ЦНІ і добра правесці калядны час з намі.
Калі: 23.12.2024, 18:30
Дзе: WeWork (Warszawa, Prosta 20)
📚Стань Тайным кніжным Сантам! Далучайся да таемнага абмену кнігамі і ствары святочны настрой для сябе і іншых!
Як прыняць удзел:
1️⃣ Вазьмі кнігу, якую хочаш падарыць, і загарні яе ў непразрыстую падарункавую паперу.
2️⃣ Напішы на ўпакоўцы 1–3 захапляльныя сказы пра кнігу, каб зацікавіць чытачоў
3️⃣ Укладзі ў падарунак паштоўку з навагоднім пажаданнем і цёплымі словамі, гэта такі важны дадатак да кнігі!
4️⃣ Прынясі кнігу на Калядную зборку і знайдзі пад ялінкай тую, якая захопіць цябе!
🖋 Рэгістравацца абавязкова. Пераходзь па спасылцы і рыхтуйся да галоўнай christmas-party 2024 года!
Праграма:
18:30-18:50 – Нефармальны нетворкінг, сумеснае ўпрыгожванне фарсайт-ялінкі. Фарсайт-ялінка – упрыгожванне ялінкі цацкамі з Вашымі прагнозамі-пажаданнямі для візіянерскага кам’юніці на 2025 год.
18:50-19:00 – Адкрыццё Зборкі, некалькі слоў пра ШМР 2.0, знаёмства з праграмай на сёння (мадэратар Зборкі – Мікіта Адашчык)
Мы раскажам пра тое, як прайшла ШМР 2.0 Stockholm edition, як новыя ідэі маладых рэфарматараў і рэфарматарак могуць змяніць свет, і што будзе адбывацца на Зборцы.
19:00-19:05 – Прэзентацыя полісі брыфа «Why Lithuania’s Securitization Policy Towards Belarusians Must See Risk Reassessment»
19:05-19:15 – Экспертны каментар ад Валерыя Кавалеўскага
19:15-19:20 – Прэзентацыя полісі брыфа «Limited Belarusian Mobility to the EU: Is Discrimination Real, and How Can We Address It?»
19:20-19:30 – Экспертны каментар ад палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана
19:30-19:35 – Прэзентацыя полісі брыфа «Крызіс фінансавання незалежных СМІ. Хто можа дапамагчы?»
19:35-19:45 – Экспертны каментар ад Вольгі Лойка
19:45-20:00 – Перапынак, абмен кнігамі ў фармаце спаткання з кнігай, падрыхтоўка да ўзнагароджвання візіянерства.
20:00-20:15 – Узнагароджванне візіянераў Антонам Раднянковым і Рыгорам Астапеняй
20:15-20:30 – Агучванне планаў ЦНІ на 2025 год ад Лесі Руднік і Дар’і Рублеўскай
20:30-21.30 – Нэтворкінг, піца ад Dodo Pizza, віно