падтрымаць нас

Падзеі Зборка

Як выстаяць у няпростых умовах і знайсці сілы, каб перавынайсці сябе? Пікнік з візіянерскімі парадамі ад Аляксандра Івуліна

Дата:

14 ліпеня 2024

Месца:

Warszawa, Park im. Księcia Janusza

Як выстаяць у няпростых умовах і знайсці сілы, каб перавынайсці сябе? Пікнік з візіянерскімі парадамі ад Аляксандра Івуліна

Цэнтр новых ідэй збірае выпускніц і выпускнікоў сваіх адукацыйных праграм, а таксама проста таленавітых маладых візіянерак і візіянераў, каб паслухаць, дзе знаходзіць трываласць у няпростых умовах і як перавынайсці сябе, каб рухацца наперад.

Пагутарым у нефармальнай абстаноўцы з вядомым беларускім спартыўным журналістам, блогерам і футбалістам Аляксандрам Івуліным.

Дзень і час: 14.07, 17:00

Месца: Warszawa, Park im. Księcia Janusza

Бяры знаёмых і дыванок, рэгіструйся па спасылцы і завітвай на пікнік!

Пасля пікніка можна будзе далучыцца да прагляду фінала ЕЎРА2024, больш пра гэта шукай па спасылцы.