Горад для ўсіх. Анлайн-інтэнсіў пра гарадскія змены і наш удзел
Цэнтр новых ідэй запрашае ўсіх прыняць удзел у анлайн-інтэнсіве пра гарадскія змены, які адбудзецца 18 чэрвеня з 11:00 па 15:00 (па Мінску).
Кожны і кожная з нас амаль штодзень па-рознаму ўзаемадзейнічае з горадам, пакуль едзе на вучобу, сустракаецца з сябрамі на каву ці проста гуляе па раёне. І напэўна, вы заўважалі, што часам у горадзе адчуваеш сябе бяспечна і камфортна, а часам – зусім няўтульна і нязручна.
На інтэнсіве мы разбярэмся, чаму так адбываецца і як кожны і кожная з нас можа паўплываць на паляпшэнне свайго горада. Наша мэта – натхніць вас на тое, каб пачаць паступова рабіць навакольнае асяроддзе камфортным і інклюзіўным.
Спойлер: для гэтага не абавязкова запускаць маштабныя праекты, усё пачынаецца з маленькіх крокаў.
Ментарка інтэнсіву: Наста Бекарава, моладзевая актывістка і ўдзельніца Менскай урбаністычнай платформы. Запусціла моладзевы адукацыйны курс па гарадскім актывізме, даследуе гарадскія супольнасці.
Дэдлайн падачы заявак – 17 чэрвеня. Падаць заяўку 👉 https://forms.gle/DPQZuqCqoUUuN5K58
Расклад
11:00 – 11:15. Уступнае слова, знаёмства з праграмай і арганізатарамі_камі інтэнсіву (Наста Бекарава)
11:15 – 12:15. Гэта не проста яміна. Навошта спрабаваць змяняць свой горад?
Спікер: Дзяніс Кобрусеў – старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання эколагаў і каардынатар ініцыятывы “Горад для гараджан”
Чаму ў адных прасторах нам камфортна, а з іншых хочацца хутчэй збегчы? На лекцыі разбярэмся, як гарады ўплываюць на наша жыццё і якія каштоўнасці могуць прасоўваць. Праз натхняльныя кейсы заматывуемся звяртаць больш увагі на асяроддзе і спрабаваць яго паляпшаць.
12:15 – 12:30. Перапынак
12:30 – 13:30. Горад (не) для ўсіх: як крытычна ставіцца да асяроддзя?
Спікерка: Ілона Эльяшэвіч – архітэктарка, урбаністка, прадстаўніца Менскай урбаністычнай платформы.
Даведаемся, як горад можа быць (не) для ўсіх і галасы якіх гараджан_ак часта застаюцца не пачутымі. А затым пазнаёмімся з інструментамі і крытэрамі аналізу гарадскога асяроддзя, каб вызначаць самыя актуальныя і крытычныя праблемы.
13:30 – 13:45. Перыпанак
13:45 – 14:45. Ад петыцый да тактычнага ўрбанізму: інструменты гарадскіх зменаў
Спікерка: Таня Цярэшчанка – мультыдысцыплінарная дызайнерка, сузаснавальніца і mastermind ЦУДа (Цэнтра Урбаністыкі і Дызайна)
Праблему знайшлі, а як дзейнічаць далей? На лекцыі пазнаёмімся з разнастайнымі інструментамі і магчымасцямі, каб паляпшаць нашы гарадскія прасторы. Ад фармальных зваротаў да крэатыўных івэнтаў.