4 снежня, пятніца
19:00-21:00
Бізнес-клуб Imaguru, вул. Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)
Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя
Напрыканцы мінулага года Google абвесціў пра выхад на рынак digital-сервісаў у Беларусі, а гэтай восенню YouTube атрымаў беларускую лакалізацыю і адчыніў для беларусаў свой рынак відэа-рэкламы.
Павел Бандура кіруе супрацай з беларускімі кампаніямі ў межах праекта Google Partners і мае вялікі досвед у тэлекамунікацыях і стратэгічным кансалтынгу.
“Ідэя” запрасіла Паўла паразмаўляць пра тыя магчымасці, якія Google дае бізнесу сёння і пра тое, чаго чакаць заўтра. Як самакіраваныя машыны заваююць свет і наколькі гэта паўплывае на нашае паўсядзённае жыццё і рынак працы? Чаму мы яшчэ не носім акуляраў дапоўненай рэальнасці Google — і ці варта пачынаць? Што такое Nest і калі нашыя кватэры стануць такія ж разумныя, як і нашыя тэлефоны? І наагул, якую будучыню спрабуе пабудаваць для нас Google (ды і навошта)? Пра гэта мы і пагутарым з нашым спікерам.
Часопіс “Ідэя” запрашае ўсіх прыняць удзел у сустрэчы з Паўлам, які з’яўляецца нячастым госцем у Беларусі. Калі ласка, рыхтуйце свае цікавыя пытанні і прыходзьце!
Група ў “Фэйсбуку” і група ва “УКантакце”.