• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Насімая электроніка – next big thing, якая зменіць нашае жыццё?

    Прадуктовы дызайнер Fitbit раскажа, якая будучыня нас чакае з насімымі дэвайсамі.

    Справаздача з мерапрыемства тут.

    Праект “Новыя ідэі для Беларусі” запрашае на лекцыю Яўгена Чорнага – прадуктовага дызайнера беларускага офіса Fitbit.

    Лекцыя адбудзецца ў чацвер, 13 жніўня, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

    Fitbit пачаў вырабляць насімую электроніку, калі Apple Watch не існавала нават на паперы. Гэтая кампанія са штаб-кватэрай у ЗША і адзіным замежным цэнтрам распрацоўкі – у Мінску, буйны вытворца насімых трэкераў для спорту і фітнесу. Першы Fitbit пабачыў свет у 2009-ым, а ўжо ў 2014-ым годзе кампанія атрымала $ 754 млн выручкі (гэта, напрыклад, на $ 24 млн больш за EPAM Systems) і дасягнула рынкавай капіталізацыі ў $ 9 млрд (што амаль у 3 разы больш за EPAM). Сёння кожны трэці насімы дэвайс у свеце – гэта Fitbit. З ім нават бачылі Барака Абаму.

    Мы паразмаўляем з беларускім дызайнерам Fitbit пра тое, як насімая электроніка хоча стаць сучасным айфонам, навошта нам яшчэ адзін дэвайс, і як у будучыні кампаніі кшталту Fitbit зменяць нашае жыццё (спадзяемся – да лепшага).

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    Інфармацыйная падтрымка:Logo dev.by new

    Прыходзьце!

    ПаказацьСхаваць каментары