Найлепшыя беларускія эксперты ўпэўненыя: каб развівацца, Беларусі патрэбныя рэформы. Рэдакцыя анлайн-часопіса “Ідэя” падзяляе гэты погляд і запрашае на адкрытую панэльную дыскусію “Тры ўрокі для Беларусі: Славакія, Грузія, Малдова”.
Лекцыя адбудзецца ў пятніцу, 22 красавіка, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.
Што маецца на ўвазе, калі кажуць пра рэформы? Навошта яны Беларусі? Як іх праводзіць і якога выніку чакаць?
Госці “Ідэі” распавядуць пра тры знакавыя прыклады рэформаў: у Славакіі, Грузіі ды Малдове. У якой сітуацыі апынуліся ўлады гэтых краін напярэдадні рэформаў? З якімі праблемамі сутыкнуліся рэфарматары? Чаму ў Славакіі рэформы атрымаліся, а ў астатніх – не зусім? Які шлях абярэ Беларусь?
Эксперты абмяркуюць рэформы, неабходныя для будучыні Беларусі: якім быць ураду (моцны парламент ці моцны прэзідэнт?); ці варта ісці ў ЕС (і што рабіць з ідэяй нейтралітэту?); што змянялася ў стаўленні да рэформаў пасля распаду СССР? І якім чынам Беларусі пабудаваць стабільную палітычную сістэму ў складаных эканамічных абставінах?
Панэль:
- Палітычныя рэформы: як іх успрымалі 20 гадоў таму, і як – сёння? Стас Гарэлік, эксперт часопіса “Ідэя”.
- Славакія – Беларусь здаровага чалавека. Аляксандр Аўтушка-Сікорскі, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
- Рэформы ў Малдове і Грузіі: як Беларусі не наступіць на тыя ж граблі. Сяргей Чалы, эканамічны аглядальнік.
За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.