• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Жыццё пасля смерці. Што заменіць нафту?

    Запрашаем на гутарку з выбітным расійскім экспертам у галіне нафты і газу.

    Анлайн-часопіс “Ідэя” і Даследчы цэнтр ІПМ у межах Кастрычніцкага эканамічнага форума запрашаюць на гутарку з Міхаілам Круціхіным – адным з выбітных расійскіх экспертаў у галіне нафты і газу.

    Дыскусія адбудзецца ў пятніцу, 3 лістапада, а 18:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

    Міхаіл Круціхін – кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па Блізкім Усходзе. Апошнія 25 год – эксперт па нафтагазавых інвестыцыях у краінах былога СССР. З 2002 года – партнёр кансалтынгавай кампаніі RusEnergy. Публікаваўся ў Маскоўскім цэнтры Карнегі, Коммерсант.ru, Ведомости, Republic і іншых выданнях.

    Анлайн-часопіс “Ідэя” паразмаўляе з Міхаілам Круціхіным пра тое, колькі яшчэ нафта і газ будуць сілкаваць сусветную эканоміку і што заменіць іх у будучыні.

    Варта чакаць знікнення вуглевадародаў цалкам ці яны зоймуць іншую нішу? Якія наступствы чакаюць сусветную эканоміку? Якія галоўныя крыніцы электрычнасці будуць існаваць праз 20, 50 і 100 гадоў? Якія інавацыі для гэтага ўжо існуюць, а якія толькі прагназуюцца? Як гэта паўплывае на эканоміку  энергетычных дзяржаваў, і асабліва Расіі? І нарэшце, што рабіць цяпер, каб не застацца на ўзбочыне прагрэсу?

    Запрашаем наведвальнікаў рыхтаваць пытанні да спікера!

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у “Facebook” і ў “VKontakte”.

    ПаказацьСхаваць каментары