Твой голас павінен гучаць выразна і ўпэўнена. Стартаваў прыём заявак на CNI Women Fellowship: Advancing Visibility. Second Edition

Рашэнні, тэксты і публічныя дыскусіі пра будучыню Беларусі фармуюцца тымі, хто прысутнічае ў публічнай прасторы. У медыяполі па-ранейшаму пераважаюць мужчынскія галасы. Беларускія жанчыны-эксперткі маюць даследаванні, досвед і пазіцыю, але ў медыя, на панэлях і ў каментарах па складаных тэмах іх чуваць істотна менш. Удзел жанчын у дыскусіях — гэта новыя тэмы і новая оптыка, якія неабходны грамадскаму дыялогу.
Калі вы гатовыя выходзіць у публічную прастору са сваёй экспертызай, узмацняць уласную бачнасць і ўплываць на грамадскую думку праз сумесную працу і публічнасць — гэтая праграма створана для вас.
Што такое CNI Women Fellowship?
Гэта 8-месячная прастора падтрымкі і росту, а таксама трамплін для беларускіх экспертак. Праграма дапамагае пераадолець два асноўныя страхі: адважыцца назваць сябе эксперткай уголас (атрымаць унутраны дазвол быць эксперткай публічна) і пераадолець хваляванне перад публічнымі выступленнямі. Яна дапаможа паглядзець на сваю экспертызу з іншага боку, правесці яе глыбокі аудит, выразна зразумець, пра што і для каго вы хочаце гаварыць, узмацніць асабісты брэнд і навучыцца даносіць свае думкі так, каб да вас прыслухоўваліся.
Што дае праграма ўдзельніцам?
- Практычныя інструменты: сесіі і варкшопы па працы з LinkedIn, фандрайзінгу і адносінах з донарамі, брэндынгу і стварэнні візуальнага стылю.
- Індывідуальнае ментарства: не менш за 8 індывідуальных сустрэч з ментаркай, якая падбіраецца спецыяльна пад ваш канкрэтны працоўны запыт.
- Публікацыя артыкула: падтрымка прафесійнай рэдактаркі ў напісанні і публікацыі вашага тэксту ў медыя.
- Вочны візіт у Стакгольм (16–20 лістапада 2026): вочная сустрэча групы, практычныя варкшопы з запрошанымі экспертамі і эксперткамі, а таксама знаёмства са шведскімі арганізацыямі.
- Вочны візіт у Варшаву (28–29 мая 2027): праца з сіндромам самазванкі, варкшоп па публічных выступах і пітч свайго праекта перад экспертнай аўдыторыяй на канферэнцыі.
- Падтрымка супольнасці: знаёмства з эксперткамі з розных сфер, з якімі можна актыўна супрацоўнічаць і на якіх можна будзе абапірацца пасля завяршэння праграмы.
Сярод спікерак:
Оксана Дзідык, Таццяна Кавалёнак, Марына Ментусава, Таццяна Пуцяціна, Леся Руднік, Яўгенія Сугак, Валянціна Чэкан, Аліна Яблонскі, Маша Ярома ды іншыя.
Каго мы чакаем?
Гэта праграма не для пачаткоўцаў. Мы шукаем тых, хто ўжо мае сфарміраваную экспертызу і хоча зрабіць яе бачнай.
Нашы крытэрыі:
- Высокі ўзровень кампетэнцыі ў сваёй галіне — акадэмічнай ці навуковай, аналітычнай, медыйнай, грамадскай ці ў сферы культуры і мастацтва.
- Наяўнасць праекта або канкрэтнай задачы: ідэя, гатовая да рэалізацыі, ці праца, якая ўжо ідзе (даследаванне, артыкул, policy paper, сацыяльны альбо палітычны праект, адукацыйны цыкл, выпуск уласнага медыя-прадукту ці публічная ініцыятыва).
- Гатоўнасць выходзіць у публічную прастору: пісаць, выступаць, камунікаваць з медыя.
- Валоданне англійскай мовай на ўзроўні B1 і вышэй (для працы падчас міжнародных сесій).
- Магчымасць дакладна выехаць на адну з вочных сустрэч у Варшаву.
- Гатоўнасць надаваць праграме мінімум 2 гадзіны на тыдзень на працягу 8 месяцаў.
- Самастойнасць: удзельніца сама кіруе сваёй працай з ментаркай — ставіць мэты, ініцыюе сустрэчы і вызначае свае патрэбы.
Таймлайн CNI Women Fellowship: Advancing Visibility. Second Edition
Пацверджанне ўдзелу
Анлайн-частка: Фундамент
Study visit у Стакгольм
Анлайн-частка: Інструментарый
Індывідуальнае ментарства ды Community Events
Фінальная канферэнцыя ў Варшаве
Бяспека і канфідэнцыяльнасць
Мы ствараем бяспечную і даверную прастору для кожнай:
- Сесіі не запісваюцца, у групе дзейнічае правіла Chatham House (інфармацыю можна выкарыстоўваць, але без раскрыцця імёнаў і аўтарства).
- Імёны непублічных экспертак і ўдзельніц, якія просяць не разгалошваць іх удзел, застаюцца ў поўнай таямніцы.
- Імёны, фота і згадкі ўдзельніц публікуюцца выключна з іх згоды.
Дэдлайн: 21 верасня 2026 года, 23:59 па Мінску
Звярніце ўвагу: праграма патрабуе прысутнасці мінімум на 60% анлайн-сесіі шточацвер, выканання дзвюх абавязковых задач і абавязковага ўдзелу мінімум у адной вочнай сесіі ў Варшаве.
Падайце заяўку і дазвольце свайму голасу гучаць на поўную сілу!