падтрымаць нас

Падзеі навіна

ЦНІ шукае PR & SMM Manager

Дата:

10 мая 2026

ЦНІ шукае PR & SMM Manager

Мы шукаем PR & SMM-менеджарку ці менеджара ў каманду Цэнтра новых ідэй на поўны працоўны дзень!

Каго мы шукаем?

  • Ты маеш жаданне кіраваць камунікацыямі ў некалькіх розных брэндах.
  • Цэніш крэатыўнасць і стыль. 
  • Разумееш, што AI непазбежны і выкарыстоўваеш яго магчымасці ў працы.
  • Ведаеш, што светлая будучыня не наступіць сама — мы самі яе створым.

Што ты будзеш рабіць?

  • Распрацоўваць камунікацыйную стратэгію, пазіцыянаванне і ToV некалькіх брэндаў. 
  • Фарміраваць кантэнт-план, весці і развіваць сацыяльныя сеткі (Instagram, Telegram, Facebook, LinkedIn). 
  • Выбудоўваць сістэмную працу з медыямі: распаўсюд даследаванняў, запрашэнні на івэнты, спецпраекты. 
  • Адказваць за запуск адукацыйных праграм і івэнтаў — ад анонса да набору заявак. 
  • Выпускаць кантэнт (артыкулы, даследаванні, анонсы) на сайце ЦНІ. 
  • Наладжваць таргетаваную рэкламу і аналізаваць вынікі кампаній. 
  • Працаваць з візуаламі: для комплексных задач у нас ёсць сетка падрадчыкаў, але візуалы для штодзённых публікацый будзеш рабіць ты. З Claude Design гэта не праблема:)

Чаго мы чакаем?

  • Досвед працы ў PR, крэатыўных або рэкламных агенцыях ад 3 гадоў. 
  • Выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай. 
  • Валоданне англійскай мовай не ніжэй за B1. 
  • Уменне весці 2–3 праекты адначасова, пераключацца паміж кантэкстамі і спакойна ўспрымаць невызначанасць.

Значнымі перавагамі будуць:

  • Базавыя навыкі ў дызайне ці відэапрадакшане. 
  • Вопыт працы з EU-funded праектамі. 
  • Пражыванне ў Варшаве.

Ад нас:

  • Праца ў самым стыльным незалежным беларускім аналітычным цэнтры. 
  • Магчымасць працаваць з офіса ў цэнтры Варшавы. 
  • Амбітная, але падтрымліваючая каманда.

Тэставае заданне

Тэставае заданне дапаможа нам зразумець, як ты думаеш, якія ідэі прапануеш і як падыходзіш да планавання і рэалізацыі камунікацый.

Карысныя спасылкі:
Сайт Цэнтра новых ідэй, Telegram, Instagram, Facebook, LinkedInХ

#1. Падрыхтуй публікацыі і прыклад візуала  ў Telegram, Instagram, LinkedIn Цэнтра новых ідэй пра даследаванне

#2. Прапануй кароткую стратэгію прасоўвання і ствары абвесткі і прыклад візуала пра набор удзельніц і ўдзельнікаў на адукацыйную праграму.

Калі цябе зацікавіла вакасія – дасылай тэставае заданне ў форму. Мы будзем разглядаць заяўкі па 10 траўня ўключна.

Па усіх пытаннях звяртайся на info@newideas.center.

Звярні ўвагу: Цэнтр новых ідэй прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем” у Беларусі. Калі ласка, улічвай гэта, прымаючы рашэнне аб падачы заяўкі.