• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • 🔥 Час для важнага. Анлайн-інтэнсіў пра стварэнне сацыяльна важных праектаў

    Цэнтр новых ідэй запрашае маладых лідараў і лідарак прыняць удзел у анлайн-інтэнсіве пра стварэнне сацыяльна важных праектаў, які адбудзецца 4 чэрвеня з 11:00 па 15:00 (па Мінску).

    Сацыяльныя праекты – гэта дасяжны і рэальны інструмент, які дазваляе не толькі рэалізаваць свае ідэі, але і ўнесці рэальныя змены ў жыцці людзей. На гэтым інтэнсіве мы даведаемся, як ствараць і развіваць сацыяльна важныя праекты. Будзем даследаваць розныя вобласці, ад экалогіі да людзей у нястачы, і навучымся эфектыўным стратэгіям рэалізацыі.

    Наша мэта – натхніць вас і падзяліцца ведамі, каб вы маглі пачаць свае ўласныя сацыяльна важныя актыўнасці ці ўзмацніць ужо існуючыя. Зусім не патрэбны папярэдні вопыт або асаблівыя навыкі – толькі ваш імпэт і жаданне зрабіць свет лепшым. 

    Ментарка інтэнсіву: Дар’я Рублеўская, моладзевая актывістка і праваабаронца. Мае досвед рэалізацыі і ментарства сацыяльных праектаў, працуе з моладдзю як адукатарка нефармальнай адукацыі.

    👉 Рэгістрацыя на інтэнсіў

    Дэдлайн падачы заявак – 2 чэрвеня.

    Расклад:

    11:00 – 11:15. Уступнае слова, знаёмства з праграмай і арганізатарамі_камі інтэнсіву (Дар’я Рублеўская)

    11:15 – 12:15. Каму патрэбны сацыяльныя праекты і чаму гэта не сорамна?

    Чаму і як сацыяльныя праекты мяняюць жыцці людзей? Пагутарым пра ўплыў сацыяльных праектаў і рэальныя кейсы паспяховых праектаў.

    12:15 – 12:30. Перапынак

    12:30 – 13:30. Ад экалогіі ла людзей у нястачы. Як вызначыць грамадскі інтарэс  і працаваць з нязручнымі тэмамі? 

    Спікерка: Алла Алоэ,  незалежная прадзюсека, актывістка (праект “Руками трогать”)

    За гадзіну даведаемся, як вызначыць запыт на сацыяльна важны праект, а таксама разбяромся, як нават “нязручныя” тэмы рабіць гучнымі і цікавымі на прыкладзе праекта “Руками трогать”

    13:30 – 13:45. Перыпанак

    13:45 – 14:45. Фінішная прамая. Рыхтуем ідэю да выхаду ў свет.

    Спікер: Арцём Карпечэнка – CEO Hugery.com & CBDO Blinger.io, мае досвед работы са стартапамі і ментарствам праектаў

    Разбіраемся з асноўнымі складнікамі сацыяльна важных праектаў і фіналім ідэю для запуску.

    14:45 – 15:00. Падвядзенне вынікаў інтэнсіву і абмеркаванне магчымай далейшай работы (Дар’я Рублеўская).

    ПаказацьСхаваць каментары