Відавочна, што трансфармацыя, якая цяпер адбываецца ў беларускім грамадстве, будзе вызначаць развіццё краіны на годы наперад. Менш відавочна, што сёлетнія змены наспявалі доўгі час праз змены ў структуры эканомікі. Акурат ўзаемасувязі паміж эканомікай і каштоўнаснай сістэмай беларусаў і была прысвечаная закрытая экспертная дыскусія.
Анлайн-дыскусія адбылася ў закрытым рэжыму 10 снежня ў 13:00.
Спікеры:
Павел Данэйка, эканаміст і генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ;
Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ.