• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Цэнтр новых ідэй прызначае новага дырэктара і стварае Раду

    Леся Руднік стане кіраўніцай ЦНІ, заступіўшы на гэтай пасадзе Антона Раднянкова, які 11 гадоў узначальваў арганізацыю.

    Цэнтр новых ідэй рады абвесціць аб прызначэнні новага дырэктара арганізацыі. Пачынаючы з верасня 2023 году гэтую функцыю будзе выконваць Леся Руднік. Леся далучылася да ЦНІ у 2019 годзе. Апроч аналітычнай працы яна таксама рыхтуе да абароны сваю доктарскую (PhD) дысертацыю ў Карлстадскім універсітэце (Швецыя).

    Кажа заснавальнік і дырэктар па даследваннях ЦНІ Рыгор Астапеня:

    “Леся Руднік – гэта выбітны выбар для наступнага этапу ў гісторыі Цэнтра новых ідэй. Яна выдатна спалучае менеджарскія і даследчыя навыкі з практычным досведам у кіраванні камандай і правядзення даследванняў. Ейная рэпутацыя і лідарскія здольнасці зробяць ЦНІ яшчэ мацнейшым.”

    Кажа дырэктар ЦНІ Антон Раднянкоў:

    “Я ўдзячны камандзе за той шлях, які мы прайшлі за гэтыя гады. ЦНІ стаў адным з самых дынамічных даследчых цэнтраў краіны і я ўпэўнены, што пад кіраўніцтвам Лесі Руднік гэтае развіццё працягнецца, узмацніцца фокус дзейнасці, прыйдуць новыя падыходы.”

    Кажа будучая дырэктарка ЦНІ Леся Руднік:

    “Я ўдзячна дзеючым дырактарам, Рыгору Астапені і Антону Раднянкову, за давер далей развіваць Цэнтр новых ідэй. Упэўнена, што разам з выбітнай і прафесійнай камандай мы зможам пашырацца, выпрацоўваць новыя ідэі, даследаванні і аналітыку на карысць беларускага грамадства.”

    Гэтаксама пасаду дырэктара па даследаваннях летам пакідае заснавальнік ЦНІ Рыгор Астапеня. Ён разам з Антонам Раднянковым і Лесяй Руднік увойдуць у склад Рады арганізацыі.

    ПаказацьСхаваць каментары