Belarus Urban Fellowship 2022 — гэта 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі. У межах курса вы атрымаеце тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеце soft skills. Вы даведаецеся, якая актыўная дзейнасць у гарадах зараз магчыма, як палепшыць экалогію ў горадзе, як працаваць у сацыяльных сетках і весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці, як захаваць псіхалагічную ўстойлівасць ды шмат іншага.
Асноўная мета Belarus Urban Fellowship 2022 — падтрымаць актыўную моладзь у Беларусі, якая працягвае паляпшаць жыццё ў сваіх гарадах.
Навучанне пройдзе з 9 па 30 ліпеня па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) па 2 гадзіны.
Для ўдзелу запоўніце анкету https://bit.ly/urbanfellowship-2022
Дэдлайн: 5 ліпеня