падтрымаць нас

Падзеі адукацыйны курс

Belarus Urban Fellowship 2023

Дата:

30 мая 2023

Belarus Urban Fellowship 2023

Цэнтр новых ідэй запрашае маладых лідараў і лідарак з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным курсе Belarus Urban Fellowship 2023, які пройдзе з 3 чэрвеня па 1 ліпеня.

Belarus Urban Fellowship 2023 — гэта анлайн-школа для актыўных гараджанак і гараджан. Яна створана на базе трох накірункаў: урбаністыка, актывізм і soft skills. Каб перадаваць прыкладныя веды і інструменты ўсім тым, хто хоча паляпшаць беларускія гарады і запускаць уласныя гарадскія праекты.

5 лепшых праектаў у межах курса атрымаюць ментарскую падтрымку ад экспертаў для рэалізацыі.

Асноўная мэта Belarus Urban Fellowship 2022 — падтрымаць актыўную моладзь у Беларусі, якая працягвае паляпшаць жыццё ў сваіх гарадах.

Дэдлайн падачы заявак – 30 траўня.

👉 Падрабязней пра Belarus Urban Fellowship 2023
👉 Рэгістрацыя