падтрымаць нас

Падзеі івэнт

Асабісты брэнд & Community Building: як быць заўважнымі ў эпоху думскролінга?

Дата:

21 жніўня 2026

Месца:

Imaguru, Twarda 14/16, Warszawa

Асабісты брэнд & Community Building: як быць заўважнымі ў эпоху думскролінга?
Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Разбяромся, як зрабіць ваш голас чутным у эпоху інфармацыйнага шуму і як жывые чалавечыя кантакты ўзмацняюць каманду.

Навучымся будаваць сваю прысутнасць у сацыяльных сетках і разам закладзем аснову вашага асабістага брэнда.

У другі дзень — вызначым ядро вашай супольнасці і складзем план першых дзеянняў.

Дзе: Imaguru, Twarda 14/16, Warszawa
Калі: 21-22 жніўня

Спікеркі і спікеры:

Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй.
Кацярына Дошчачка — арганізатарка супольнасьцяў у Кракаве, сузаснавальніца пляцоўкі Prastora.
Анастасія Рагатко — экспертка па камунікацыях і асабістым брэндынгу.

Праграма:

21 жніўня (пятніца) | «Асабісты брэнд як “дзверы”: як прывесці людзей на свой голас?»

да 14:00 — Заезд удзельніц і ўдзельнікаў
14:00 – 14:30 — Вітальны буфет
14:30 – 15:00 — Lidership first: чаму іначай асабісты брэнд працаваць не будзе? (Антон Раднянкоў)
15:00 – 16:00 — Як асабісты брэнд фаўндараў узмацняе вашы праекты і каманды. Ці можа жывы чалавечы кантакт выратаваць нас у часы штучнага інтэлекту і думскролінгу? (Анастасія Рагатко)
16:00 – 16:15 — Кава-паўза
16:15 – 18:00 — Разбіраемся, на чым будаваць прысутнасць у сацыяльных сетках, ствараем аснову вашага асабістага брэнда. (Анастасія Рагатко)
18:00 – 19:00 — Нефармальны нетворкінг

22 жніўня (субота) | «Супольнасць як драйвер роста: калі, хто і навошта?»

да 09:00 — Сняданак у гатэлі
09:30 – 10:00 — Прывітальная кава
10:00 – 12:00 — Як зрабіць так, каб ваша супольнасць задавала рытм жыцця ў горадзе? (Кацярына Дошчачка)
12:00 – 12:15 — Кава-паўза
12:15 – 13:30 — Практыка: збіраем ядро вашай супольнасці і вызначаем першыя крокі. (Кацярына Дошчачка)
13:30 – 14:00 — Q&A і абмеркаванне вынікаў практычнай працы. (Кацярына Дошчачка)
14:00 – 15:00 — Буфет з закускамі, нефармальны нетворкінг
пасля 15:00 — Ад’езд удзельніц і ўдзельнікаў

Дэдлайн падачы заявак:

Варшава — 19 жніўня, 12:00 CET
Іншыя гарады — 14 жніўня, 12:00 CET

Звярніце ўвагу, арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. На пляцоўцы будзе арганізаваны буфет з закускамі, а для іншагародніх таксама будзе даступны сняданак у гатэлі.