• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Сам сабе “Амазон”: як пабудаваць інавацыйны гандаль у Беларусі

    Сустрэча з аналітыкам-даследчыцай фірмы Euromonitor Вольгай Мурогавай.

    Справаздача з мерапрыемства тут.

    Aнлайн-часопіс “Ідэя” арганізуе публічную лекцыю аналітыка-даследчыка фірмы Euromonitor Вольгі Мурогавай “Сам сабе “Амазон”: як пабудаваць інавацыйны гандаль у Беларусі”.

    Лекцыя адбудзецца ў пятніцу, 22 траўня, а 19:00 у бізнес-клубе Imaguru. Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.

    Euromonitor International з’яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне эканамічных даследаванняў, кансалтынгу і рынкавай аналітыкі. Кампанія мае офісы ў розных кутках планеты і аналізуе больш за 80 краін свету. Даследчыкі кампаніі рыхтуюць разгорнутыя справаздачы для карпаратыўных кліентаў (аналіз канкурэнтаздольнасці, рынкавыя трэнды, краінавыя справаздачы, даследаванні перад паглынаннямі кампаній, маркетынгавыя даследаванні і г.д.). Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Лондане.

    Вольга Мурогава працуе ў найбліжэйшым да Беларусі рэгіянальным філіяле Euromonitor у Вільні. Часопісу “Ідэя” Вольга раскажа пра найноўшыя трэнды ў сферы рытэйлу і гандлю ды іх уплыў на бізнес у Беларусі. Чым сёння цікавяцца пакупнікі? Як знайсці шлях да кішэні беларускага пакупніка? Ці можна сёння паспяхова змагацца з Alibaba і ASOS? Як увогуле інтэрнэт-гандаль змяняе наш свет і як гэтым карыстацца? І калі нарэшце нашыя пакупкі пачнуць прывозіць дроны? Вольга раскажа пра замежны досвед інавацыйнага прадпрымальніцтва, а таксама паразважае, ці можна яго рэалізаваць у Беларусі.

    Ад наведнікаў мы чакаем не менш цікавых пытанняў, якія можна будзе задаць таксама і падчас нефармальнай размовы за келіхам віна ў канцы падзеі.

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    Дзяліцеся мерапрыемствам і запрашайце сяброў. Памятайце, кожны шэр набліжае нас да лятучых дронаў.

    Будзем рады з вамі пабачыцца!

    ПаказацьСхаваць каментары