падтрымаць нас

Падзеі

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі

Belarus Urban Fellowship 2023

Мы рады абвесціць, што запускаем новую адукацыйную праграму, якая будзе прысвечана знешняй палітыкі Беларусі.

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі — гэта адукацыйны курс, які дапаможа маладым беларускім лідаркам і лідарам (да 35 гадоў) сфармуляваць цэласнае разуменне знешняй палітыкі Беларусі, прааналізаваць ключавыя выклікі, якія стаяць перад ёй, выявіць недахопы цяперашняга знешнепалітычнага курсу, які праводзіць афіцыйны Мінск, і крытычна паразважаць пра знешнепалітычныя ініцыятывы, якія вылучаюць дэмакратычныя сілы Беларусі.

Мэты навучальнай праграмы:

  • даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі
  • даць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі 

Табе дакладна да нас, калі:

  • ты малады лідар ці маладая лідарка ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў 
  • цікавішся беларускай знешняй палітыкай
  • займаешся грамадскай/журналісцкай дзейнасцю 

Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве). Адукацыйны курс стартуе 21-га сакавіка і завяршаецца 11 траўня.

Дэдлайн падачы заяўкі – 17 сакавіка.

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі ладзіцца Цэнтр новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта.

Падрабязней пра Акадэмію 👉 https://newbelarus.vision/new-diplomacy-academy/

Падаць заяўку 👉 https://forms.gle/fsMfVGfzpfKyGLoJ7