• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Тры (не) відавочныя ідэі для Беларусі.

    Адкрыты запіс “Ідэйнага падкаста”.

    Цэнтр новых ідэй і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць на адкрыты запіс “Ідэйнага падкаста” — штотыднёвай гутаркі пра Беларусь здаровага чалавека. 

    Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://goo.gl/forms/WKC2t81POloqw8oQ2

    Вядучыя падкасту — Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла — будуць спрачацца пра жыццё ў Беларусі. Чаму мы адсюль яшчэ не з’ехалі? Як зрабіць краіну крыху лепшай? Хто ва ўсім вінаваты? 

    Звычайна падкаст робіцца ў спакойнай абстаноўцы, з гарбатай і на кухні. У аўторак, 2 красавіка, мы зробім эксперымент і запішам выпуск на пляцоўцы Прэс-клубу перад жывой аўдыторыяй. 

    У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне і паспрачацца з вядучымі! Пасля запісу будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы і за келіхам віна.

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

    ПаказацьСхаваць каментары