Адкрыты прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship-2026

Цэнтр новых ідэй пачынае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship – двухмесячную стыпендыяльную праграму для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага. Даследчыя тэмы могуць ахопліваць шырокі спектр грамадска-палітычных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі.
Стыпендыальная праграма праводзіцца ў межах праекту, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Гэта магчымасць рэалізаваць уласны аналітычны праект з падтрымкай каманды Цэнтра новых ідэй, атрымаць стыпендыю да 2000 еўра (брута), прайсці стажыроўку ў даследчай камандзе і апублікаваць выніковы аналітычны матэрыял на сайце ЦНІ.
Для каго fellowship?
- Беларусаў і беларусак да 35 гадоў.
- Прадстаўнікоў і прадстаўніц акадэмічнай сферы, грамадзянскай супольнасці, бізнесу або медыяў з выразнымі прафесійнымі дасягненнямі.
- Асоб, якія не ўваходзілі ў пастаянную каманду Цэнтра новых ідэй. Кароткатэрміновае супрацоўніцтва па асобных праектах або публікацыях не перашкаджае ўдзелу.
- Тых, хто жыве ў адной з краін ЕС або Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі) і мае рэгістрацыю, доступ да рынку працы і банкаўскі рахунак.
- Асоб з дастатковым узроўнем англійскай мовы для разумення лекцый і ўдзелу ў дыскусіях.
- Гатовых прыняць удзел у афлайн-частцы ў Варшаве 26–29 сакавіка 2026 года (лагістычныя выдаткі пакрываюць арганізатары).
- Адкрытых да праходжання 2-месячнай анлайн-стажыроўкі і ўключэння ў задачы ЦНІ, у тым ліку не звязаныя непасрэдна з тэмай даследавання.
- Гатовых падрыхтаваць аналітычны артыкул (да 2000 словаў) для публікацыі на сайце Цэнтра новых ідэй да 6 чэрвеня 2026 года.
Timeline. Vitali Silitski Fellowship-2026
Open Call
Online Future Ideas School
Лекцыі і варкшопы ад прадстаўнікоў і прадстаўніц буйных еўрапейскіх універсітэтаў і аналітычных цэнтраў.
Offline Presentation Stage
Афлайн-частка праграмы, якая завершыцца фінальным пітчынгам.
Стажыроўка ў ЦНІ і публікацыя даследавання
Падрабязную праграму і іншыя дэталі ўдзелу ў fellowship вы знойдзеце на сайце.
Дэдлайн: 10 сакавіка 2026, 23:59 па Мінску
Звярніце ўвагу: сайт і сацсеткі Цэнтра новых ідэй прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Калі ласка, улічвайце гэта пры прыняцці рашэння аб удзеле ў фелоўшыпе.