Цягам апошніх гадоў Цэнтр новых ідэй апублікаваў восем доўгіх тэкстаў пра тое, як трэба змяняць Беларусь. Ніжэй мы прапануем міні-гайд па гэтых лонгрыдах.
- Тры галоўныя палітычныя рэформы для новай Беларусі. Беларусь перарасла сваю палітычную сістэму і павінна яе змяніць – але з чаго пачынаць рэформы? Пішуць Стас Гарэлік і Рыгор Астапеня.
- Як кіраваць эканамічнай залежнасцю ад Расіі. Не ва ўсіх сферах эканомікі беларуская залежнасць ад Расіі з’яўляецца крытычнай, не заўсёды глыбокія гаспадарчыя сувязі з’яўляюцца нечым дрэнным – але Беларусь павінна шмат зрабіць, каб узмацніць устойлівасць сваёй эканомікі перад кан’юнктурай саюзніка. Тлумачыць Алесь Аляхновіч.
- Як рэфармаваць беларускую адукацыю. Як піша Вадзім Мажэйка, Балонскія рэформы мусяць спалучацца са зменамі ў наборы абітурыентаў, арыентацыяй на сусветныя рэйтынгі і прыярытэтам на развіццё рэгіянальных універсітэтаў
- Демографическая безопасность Беларуси: что надо знать и исправлять. Густонаселенные страны – это сильные обществественные организмы с высоким экономическим и оборонным потенциалом. Беларусь вряд ли станет одной из таких, но улучшение демографической ситуации всё равно должно быть приоритетом государственной политики. Пишет Елена Артеменко.
- Як перамагчы карупцыю. Рыгор Астапеня піша, чаму неабходна змагацца са стымуламі да карупцыі і ўмацоўваць дзяржаўныя інстытуты.
- Як падтрымаць грамадства падчас рэформ. Тэкст Алеся Аляхновіча пра тое, чаму трэба павялічыць выдаткі на сацыяльную палітыку коштам скарачэння субсідыяў для дзяржпрадпрыемстваў і зрабіць націск на адрасную дапамогу замест усеагульнай.
- Як карыстацца мяккай сілай Беларусі. Вадзім Мажэйка апісвае чатыры моцныя бакі, пяць пагрозаў і сем інструментаў ўзмацнення беларускай мяккай сілы.
- Як павялічыць колькасць жанчын у палітыцы і топ-менеджменце. Жанчыны-лідаркі лета 2020-га абудзілі грамадства. Беларусь мусіць гэтым скарыстацца. Леся Руднік піша, як гэта зрабіць.
Фота: Павел Крычко