Магістр міжнароднага развіцця і адукацыі Універсітэта Ньюкасла (Велікабрытанія). Нарадзілася ў Мінску, дзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Выдавецкая справа”. Пасля навучалася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта друку ім. Івана Фёдарава і працавала ў міжнародных крэатыўных агенцтвах. З 2015-га года займаецца нефармальнай адукацыяй моладзі, а апошнім часам – грамадзянскай і прафесійнай адукацыяй дарослых.