Віцэ-прэзідэнт даследчага цэнтра CASE Belarus, старшы кансультант кансалтынгавай кампаніі EY (Ernst & Young) ды аспірант Варшаўскай школы эканомікі. Скончыў магістратуру ў Лонданскай школе эканомікі і Варшаўскай школе эканомікі (пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Лешка Бальцаровіча), вывучаў менеджмент у Нацыянальным тайваньскім універсітэце. Раней працаваў у McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы.