падтрымаць нас

Артыкулы

1,5% на ідэі, якія маюць значэнне: накіруйце свае падаткі Цэнтру новых ідэй

1,5% на ідэі, якія маюць значэнне: накіруйце свае падаткі Цэнтру новых ідэй

Калі вы плаціце PIT у Польшчы, вы можаце падтрымаць Цэнтр новых ідэй, нават не марнуючы ўласных грошай. Кожны падаткаплацельшчык і падаткаплацельшчыца можа накіраваць 1,5% свайго падатку на абраную арганізацыю. Гэтыя грошы вы ўжо плаціце, а зараз проста можаце вырашыць, куды яны пойдуць. Увесь працэс зойме пару хвілін, але вельмі дапаможа нам працягваць нашу дзейнасць.

Наша мэта

Спрыяць вырашэнню крызіса беларускай дзяржаўнасці праз незалежныя даследаванні, узмацненне грамадскага дыялогу, падтрымку будучых лідараў і лідарак.

Штогод мы:

  • праводзім і публікуем да дзесяці даследаванняў пра Беларусь;
  • рэгулярна аналізуем сацыяльна-палітычныя падзеі Усходняй Еўропы і свету праз нашы артыкулы і каментары ў СМІ;
  • праводзім нефармальныя адукацыйныя праграмы для моладзі, як адзін з ключавых інструментаў доўгатэрміновых дэмакратычных зменаў у Беларусі;
  • ладзім івэнты, якія становяцца прасторай для адкрытага грамадскага дыялогу.

Калі шануеце усё тое, што мы робім – можаце падтрымаць нас часткай сваіх падаткаў.

Як гэта зрабіць?

Калі вы плаціце падаткі ў Польшчы, у дэкларацыі (PIT-37, PIT-36) на podatki.gov.pl ёсць графа “Wniosek o przekazanie 1,5% podatku na rzecz OPP”. Праз яе можна перадаць частку падатку ЦНІ. Калі нічога не ўказаць, грошы застануцца ў бюджэце дзяржавы.

  1. Упішыце нумар KRS: 0000270261
  2. У полі “Cel szczegółowy” укажыце: CENTRUM NOWYCH IDEI 30158
  3. Укажыце суму (да 1,5%)

Для вас адна хвіліна і радок у PIT, а для нас – значная падтрымка нашай дзейнасці.