• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Тры графікі пра тое, як дзяржава выраўняла ўзровень жыцця ў краіне

    Правяраем, як рэгіёны спрабуюць дагнаць Мінск, а беларусы уратавацца ад беднасці.

    Калі вы сочыце за нашымі публікацыямі пра праблемы рэгіёнаў, то павінны ведаць, наколькі там усё кепска (найбольш поўны агляд чытайце вось тут). Тым не менш дзяржаву таксама хвалюе гэтая праблема. Яшчэ некалькі гадоў таму ў якасці мэтаў рэгіянальнай палітыкі ўлады абвясцілі «падвышэнне ўзроўню дабрабыту насельніцтва і змяншэнне існых адрозненняў паміж рэгіёнамі». Паглядзім, што з гэтага выйшла?

    Сапраўды, калі мы глядзім на паказнікі Белстата, то трэба разумець, што Мінск і Мінская вобласць цягнуць сярэдні ўзровень па краіне ўверх, у той час як у рэгіёнах усе лічбы будуць значна ніжэйшыя. А цяпер паглядзім, наколькі рэгіёны не дацягваюць да «сярэдніх паказнікаў па краіне» і як у дзяржавы атрымліваецца змяншаць рэгіянальныя адрозненні.

     

    За апошнія пяць гадоў адставанне ад “сярэдняга” паказніка толькі павялічылася, і ў некаторых рэгіёнах нават вельмі істотна (ВРП на аднаго жыхара Магілёўшчыны на 40 % меншы за сярэдні паказнік па краіне). У выпадку заробкаў розніца не такая жудасная, але і тут разрыў толькі павялічваецца (пакуль у рэгіёнах атрымліваюць на 12 % менш за “сярэдні” паказнік).

    А што з Мінскам і Мінскай вобласцю?  

     

    Прадказальна, сталіца толькі далей “адлятае” ад астатняй часткі краіны (разам з Мінскай вобласцю).

    А што народ?

    І пакуль заробкі ў рэгіёнах істотна скарачаюцца цягам апошніх 2 гадоў, жыхары рэгіёнаў спрабуюць адаптавацца пад новую рэчаіснасць традыцыйнымі метадамі.

     

    Менавіта дапаможныя гаспадаркі ратуюць звычайных беларусаў у малых гарадах і вёсках ад абсалютнай беднасці. Падаецца, дзяржава зразумела, што ратаваць рэгіёны занадта складаная задача, таму ў новых стратэгіях і планах усё часцей прапаноўвае разлічваць рэгіёнам на свае рэсурсы (якіх няма).

    Улады правалілі мэты сваёй рэгіянальнай палітыкі і выглядае на тое, што пакуль мільёны беларусаў будуць гадаваць сабе парсючкоў, яны зоймуцца будаваннем ІТ-дзяржавы. Усё добра, ляцім далей!

     

     

    ПаказацьСхаваць каментары