падтрымаць нас

Артыкулы

Зварот да беларускіх кампаній: адмоўцеся ад замовы рэкламы ў дзяржаўных СМІ Беларусі!

Зварот да беларускіх кампаній: адмоўцеся ад замовы рэкламы ў дзяржаўных СМІ Беларусі!

Каманда Цэнтра новых ідэй звярнулася да дзесяці буйных беларускіх кампаній з прапановай адмовіцца ад рэкламы ў дзяржаўных СМІ. 

Мы заклікалі “McDonald’s”, ТАА “Марс”, ААТ “ЦУМ Мінск”, ЗТАА «Дана Астра», СТАА “Асоба”, ЗАТ “Банк ВТБ”, “Berlin-Chemie Menarini”, “Les Laboratoires Servier”, “Procter and gamble”, СТАА “Марко” адмовіцца ад замовы любой рэкламы ў беларускіх дзяржаўных СМІ, пакуль тыя працягваюць маніпуляцыі інфармацыяй пра падзеі ў краіне.

На наш погляд, непрымальнае супрацоўніцтва беларускага бізнесу са СМІ, якія выкарыстоўваюцца аўтарытарнымі ўладамі для маніпуляцыі меркаваннем беларусаў, апраўдання фальсіфікацый на выбарах, прыкрыцця забойстваў і масавых катаванняў беларусаў.

Для размяшчэння рэкламы мы прапанавалі абраць незалежныя СМІ, якія празрыста і сумленна асвятляюць падзеі ў краіне. Такая пазіцыя стане важным сігналам салідарнасці для грамадзян Беларусі. 

У выпадку адмовы падтрымаць нашу ініцыятыву мы пакідаем за сабой права падзяліцца шаблонам звароту з грамадзянамі. Мы маем права таксама зрабіць публічным спіс арганізацый, якія працягваюць фінансаванне дзяржаўных СМІ, і апублікаваць кантакты да іх. Мы таксама гатовыя публічна распаўсюдзіць інфармацыю пра тыя кампаніі, якія праявілі салідарнасць з беларусамі і адмовіліся ад рэкламы ў дзяржаўных СМІ. 

Мы з надзеяў чакаем, што на працягу пяці працоўных дзён пералічаныя кампаніі адмовяцца ад рэкламных паслуг у дзяржаўных СМІ, а таксама праінфармуюць нас аб гэтых дзеяннях.

Падпісаць петыцыю і падтрымаць нас можна тут