Цэнтр новых ідэй і Даследчы цэнтр ІПМ у межах Кастрычніцкага эканамічнага форума запрашаюць на лекцыю Аляксандра Забароўскага “Эканамічная палітыка для інклюзіўнага ўстойлівага росту ў Беларусі”.
Дыскусія адбудзецца ў чацвер, 8 лістапада а 19:00 у EventSpace (вул. Кастрычніцкая, 10б).
Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – тут.
Аляксандр Забароўскі з’яўляецца дарадцам выканаўчага дырэктара МВФ. Дагэтуль ён працаваў першым намеснікам Міністра эканомікі Беларусі і мае ступень кандыдата эканамічных навук.
У часе дыскусіі Аляксандр Забароўскі падзеліцца сваім бачаннем эканамічнай трансфармацыі і досведам кіравання эканомікай. Запрашаем наведвальнікаў рыхтаваць пытанні да выступоўцы!
За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.