падтрымаць нас

Грамадства

Як зрабіць БДУ канкурэнтам Гарварду

Як зрабіць БДУ канкурэнтам Гарварду
Беларускія ўніверсітэты патрабуюць новага падыходу да ўласных фінансаў. 

У сусветным рэйтынгу лепшых універсітэтаў па версіі QS БДУ дасягае толькі 551-600 месца. QS World University Rankings застаецца адным з самых надзейных рэйтынгаў універсітэтаў. З дапамогай інфармацыі, сабранай на сайце, можна праглядзець вядучыя навучальныя ўстановы свету і параўнаць іх па розных крытэрах.

Рэйтынгі ўніверсітэтаў складаюцца па паказчыках, але вялікую ролю могуць адыгрываць стасункі ўніверсітэта з тым ці іншым парталам. Аднак, нягледзячы на розніцу ў падліках, ёсць акрэсленая колькасць установаў, якія стала займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце: Масачусэцкі Інстытут Тэхналогій, Кэмбрыдж, Оксфард, Йель ці Прынстан.

Гэтыя ўніверсітэты адрозніваюцца ад БДУ не толькі навучальным працэсам, але перадусім сваім падыходам да фінансавання. Першае і самае галоўнае, чаго патрабуе БДУ – гэта інвестыцыі ў адукацыю, прычым не толькі з боку дзяржавы, але і прыватных асоб.

Большасць лепшых універсітэтаў ЗША не дзяржаўныя, а камерцыйныя ўстановы. Іх бюджэт незалежны ад дзяржаўных датацый і існуе па прынцыпе бізнэс-схемы. У 2013 годзе гадавы бюджэт Гарвардскага Ўніверсітэту склаў $ 32.3 млрд. – прыкладна палова ўнутранага валавага прадукту Беларусі за 2012 год.

Далей ідзе Йель, Стэнфард, Прынстан і Тэхаскі ўніверсітэт. Зразумела, што лічыць таксама варта і на кожнага студэнта, так як вялікія ўніверсітэты будуць мець больш вялікія лічбы. За мінулы год у Гарвардзе бюджэт на аднаго вучня склаў $1.14 млн у год. Зразумела, лічба ўмоўная, але маштаб бачны.

Большая частка фінансавання ўніверсітэтаў паходзяць з даследванняў, якія адбываюцца на тэрыторыі ўніверсітэту, далей ідуць унёскі ад выпускнікоў універсітэтаў. Выпускнікі, дасягнуўшыя дастатковага ўзроўню персанальнага прыбытку ўзгадваюць пра сваю альма-матэр і пераводзяць вялікія сумы на рахункі ўніверсітэтаў.

Аднак думкі пра месца былой вучобы не прыходзяць самі. У кожным універсітэце існуе цэлы офіс, супрацоўнікі якога 5 дзён на тыдзень займаюцца тым, што нагадваюць выпускнівам пра тое, якую ролю адыграла альма-матэр у іх жыцці.

Акрамя гэтага, большая частка грошай інвестуецца, і суадносна павялічваецца з кожным днём. Таму для перспектыўнага развіцця БДУ неабходна па-іншаму ставіцца да сваіх студэнтаў, шукаць альтэрнатыўныя шляхі фінансавання і задумацца пра магчымасці разумных інвестыцый.

Другое, звязанае з фінансавыі бокам, гэта разуменне студэнтамі вартасці сваёй адукацыі.

Калі колькасць вучняў, якіх прымаюць у самыя добрыя ўніверы – 5.5-7 %, то ў Беларусі паступаюць амаль усе ахвотныя. Конкурс у лепшых універсітэтах надзвычайны – 20 чалавек на месца. Зразумела, гэта таксама можна растлумачыць спецыфікай падачы заявак у заходніх сістэмах адукацыі, дзе адначасова можна падавацца ў неабмежаваную колькасць універаў, а пасля выбіраць. Але калі цябе абралі, шанцаў, што ты адмовішся ад такой прапановы вельмі мала.

Студэнты ганарацца тым, што вучацца ў сваім універсітэце, а пры кошце навучання ад $ 40 тысячаў за адзін навучальны год мала хто можа сябе дазволіць прагульваць пары. Зразумела, такое здараецца, але калі кожны дзень навучання абыходзіцца бацькам у найменш $ 300, то шмат хто некалькі разоў задумаецца перад тым як забіць на вучобу і не хадзіць амаль да сэсіі.

Таму БДУ трэба шукаць шляхі да таго, каб падняць вартасць сваёй адукацыі, працаваць над брэндам і ідэяй. Зразумела, што адзін універсітэт не вырашыць праблему беларускай адукацыі, але неабходна прыўнесці разуменне вартасці адукацыі. Дзеля гэтага прыйдзецца прыбегнуць да рынкавах механізмаў.

Вышэйшая адукацыя не павінна быць даступнай для ўсіх, яна павінна захоўваць разуменне элітарнасці, інтэлектуальнасці  і павінна манетызавацца – толькі такім чынам можна даць студэнтам зразумець вартасць таго, дзеля чаго яны знаходзяцца ў будынку ўніверсітэта.