• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Як крызіс паўплываў на рэгіёны, і што будзе на ніх уплываць у будучыні?

    Цэнтр новых ідэй ладзіць тэматычныя дыскусіі з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі для абмеркавання пэўных тэмаў. У гэты раз тэма дыскусіі – беларускія рэгіёны. Мы падрыхтавалі канспект з асноўнымі думкамі ў межах дыскусіі.

    Якія праблемы турбуюць жыхароў рэгіёнаў?

    Мінулы год вельмі цяжка ўдарыў, як па самой Беларусі, але цяжэй унутраныя і знешнія фактары, такія як каранавірус, палітычны крызіс, ды эканамічнае адставанне ад краін – суседак, таксама адлюстроўваюцца на рэгіёнах. Пры гэтым якасць сацыяльных паслуг ці паляпшэння грамадскай інфраструктуры працягваюць дэградаваць. І мясцовыя ўлады відавочна перасталі ўзаемадзейнічаць з грамадства наогул. 

    У канцы чэрвеня Цэнтр Новых Ідэй разам з Народным Апытаннем праводзіў даследаванне “Што хвалюе беларусаў”. Асноўная аўдыторыя – гэта людзі, якія падтрымліваюць перамены, 31-50 гадоў, больш 70% з вышэйшай адукацыяй. Зразумела, што гэта гэта не цалкам рэпрэзентатыўнае даследаванне, але дае нейкае разуменне, якія існуюць праблемы ў рэгіёнах. 

    Першы блок праблем звязаны з палітычным крызісам. 83% апытаных пазначылі галоўнай праблемай палітычныя рэпрэсіі. Вельмі бачнае адрозненне паміж Мінскам і рэгіёнамі. У Мінску 92% лічцуць, што ўлады горада паводзяць сабе рэпрэсіўна, 76% – у абласных цэнтрах і 57% так лічуць у райцэнтрах. Гэта зразумела, бо ў Мінску знаходзіцца большая частка пратэстнай аўдыторыі, там больш актывістаў і больш рэпресій. Але ўсё роўна мы бачым, што давер да дзяржаўных органаў знікае. І гэта страта даверу да органаў кіравання таксама ўплывае на ўспрыняцце карупцыі. Больш 60% мінчан лічаць, што ў краіне высокі ўзровень карупцыі, і ў рэгіёнах больш за палову таксама так мяркуюць. Пры гэтым, калі мы паглядзім сферы, дзе карупцыя больш распаўсюджана, то на першым месцы – гэта мясцовыя ўлады цалкам, потым ідзе вядзенне бізнесу, ЖКГ, адукацыя, ахова здароў’я. То бок большасці сфераў, якімі займаецца дзяржава, зараз беларусы не давяраюць. 

    83% апытаных пазначылі галоўнай праблемай палітычныя рэпрэсіі

    Другая праблема – гэта эканоміка. Кошты на прадукты хвалюць як жыхароў Мінска, так і рэгіёнаў. Але праблема пошука працы актуальна больш для рэгіёнаў. 20 % апытанных у рэгіёнах кажуць, што ім цяжка знайсці працу, у Мінску – гэта толькі 4%. У Мінску пратэстную аўдыторыю больш хвалюе ад’езд людзей, у рэгіёнах – меньш людзей лічаць, што людзі з’язжаюць па палітычным прычынам. Але калі эканоміка працягне дэградаваць, то да палітычнай міграцыі далучыцца эканамічная, тады жыхары абласных і раёных цэнтраў таксама верагодна пачнуць часцей з’язжаць. 

    20 % апытанных у рэгіёнах кажуць, што ім цяжка знайсці працу

    Трэцця праблема – дэградацыя сацыяльнай сферы. Беларусь робіцца ўсё меньш той сацыяльная дзяржавай, пра якую гаворылі з тэлебачання. У рэгіёнах 24% лічуць, што ёсць праблемы з дарогамі і інфраструктурай, у Мінску – толькі 5%. Гэта звязана з тым, што Мінск – буйны горад з вялікім уласным бюджэтам, які больш можа сабе дазволіць паляпшэнне сацыяльнай сферы. 

    Чацветры наш блок праблемаў – экалогія. Толькі 5% апытаных адзначылі, што экалогія ўваходзіць у прыярытэтныя праблемы ў іх горадзе. Але ўсё роўна больш за палову лічыць, што ў іх горадзе ёсць розныя экалагічныя праблемы. Найбольш важныя праблемы – гэта выкіды ад прадпрыемстваў і аўтамабіляў. Сярод экалагічных праблемаў, якія адзначалі 36% апытаных, – высечка дрэваў, смецце, сцёкавыя воды. 

    Такім чынам, ва ўсіх сферах, дзе мы глядзелі, трэнды негатыўныя і гэтыя трэнды немагчыма змяніць хутка. Адні праблемы ўзмацняюць другія, і абразуецца такі кол, з якога складана выйсці. 

    Сусветныя трэнды VS беларуская рэгіянальная палітыка 

    З вышэйсказанага відаць, што вялікая праблема з’яўляецца тое, што рэгіёны губляюць насельніцтва і пры тым у хуткім тэмпе. Людзі з рэгіёнаў з’язджаюць як у больш буйныя гарады Беларусі, так і ў іншыя замежныя рэгіёны, якія канкуруюць паміж сабой за чалавечы капітал. Мінск не вытрымлівае гэтай канкурэнцыі нават з самымі адсталымі рэгіёнамі Польшчы па ўзроўні заробкаў, ды па ўзроўні рэгіянальнага прадукту. 

    Асноўныя сусветныя трэнды, якія праглядаюцца ў рэгіянальнай палітыцы, – урбанізацыя, цыфравізацыя і экалогія. Яшчэ важна адрозненне падыходаў у рэгіянальнай палітыцы Беларусі ад бліжэйшых суседзяў, напрыклад, Польшчы ці Літвы. Калі увесь свет імкнецца да урбанізацыі, то ў беларускім плане – гэта деурбанизация. Калі сусветныя трэнды кажуць пра тое, што трэба падтрымліваць больш буйныя гарады ад 300 000 насельніцтвы, дзе можа засяроджвацца чалавечы капітал і развівацца сфера паслуг, то ў Беларусі рэгіянальная палітыка засяроджваецца нават не на абласных цэнтрах, а на гарадах з насельніцтвам каля 80 000. Гэта неактуальны падыход.

    Калі увесь свет імкнецца да урбанізацыі, то ў беларускім плане – гэта деурбанизация

    Таксама асноўным вектарам рэгіянальнай палітыкі – развіццё вытворчасцей, накіраваных на перапрацоўку мясцовых рэсурсаў. Аднак ва ўсім свеце вытворчасць рабатызуецца, і больш няма неабходнасці ў вялікай колькасці занятых на прадпрыемстве людзей. Але ёсць патрэба ў высока кваліфікаваных кадрах. А гэтыя працаўнікі з’язджаюць з беларускіх рэгіёнаў нават не колькі ў Мінск, колькі за мяжу. Перспектыва за добра урбанізаванымі рэгіёнамі, дзе дынамічна можа развівацца сфера паслуг, дзе могуць стварацца высокаінтэлектуальныя прадукты і стварацца інфраструктура. У Беларусі па сутнасці ўсе рэгіёны аграрныя і рэгіянальная палітыка сканцэнтравана на тым, каб перапрацоўваць сельскагаспадарчую прадукцыю. Таму рэгіянальная палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі, толькі выракае на перманентную стагнацыю рэгіёнаў.

    Роля трэццяга сектара і рэгіянальных СМІ

    Шмат людзей, якія любяць свае гарады, у межах еўрапейскіх ініцыятываў атрымлівалі магчымасць нешта зрабіць. Гэтыя праекты выбіваліся з агульнай дзяржаўнай палітыкі, але ствараліся невялікія ачагі развіцця на лакальным узроўні, якія ішлі ў нагу з сусветнымі трэндамі. Гарады, якія ўпускалі ў сваю дзейнасць НДА, удзельнічаюць у многіх міжнародных праектах і атрымліваюць буйную дапамогу. Гэтыя праекты дазволілі ўцягваць мясцовыя супольнасьці ў сваё развіццё, а таксама малы і сярэдні бізнэс. За апошніе 10 гадоў паўстала сетка незалежных рэгіянальных медыя, дзякуючы якім, людзі ведаюць, што адбываецца ў іх гарадах. І гэта былі добрыя сродкі камунікацыі з градамдствам. А зараз будзе паглыбляцца праблема страты сувязь паміж грамадствам і з мясцовымі ўладамі. 

    Ці ёсць надзея на паляпшэнне жыцця ў рэгіёнах

    Ёсць і пазітыўныя бакі: мінулы год прыдаў імпульс да стварэння лакальных супольнасцяў. Хай тыя ж дваравыя чаты зараз і не займаюцца палітычна афарбаванай актыўнасцю, але людзі значна больш ахвотна кааперуюцца і вырашаюць надзённыя пытанні. З’явілася большая адказнасць за тое месца/горад/краіну, дзе ты жывеш. Узрасла ў разы цікаўнасць да інфармацыі і інфармаванасць як такая. Вялікая колькасць людзей больш не абмяркоўвае пажары ў Сібіры або праблемы Ўладзівастока ды Пуціна. Паломкі мастоў або неўраджай 2021 у Беларусі – значна больш цікавыя і надзённыя тэмы. А гэта – прамы шлях і да будучых зменаў.

    Мінулы год паказаў, што менавіта так і за досыць хуткі час можа ўзнікнуць шмат новых лакальных лідэраў і ініцыятыў, што беларусы здольныя самаарганізоўвацца. А існаванне ў яшчэ больш шчыльнай інфармацыйнай прасторы дазваляе абагульняць веды аб стандартах, да якіх грамадства хоча імкнуцца і на якіх трэба будаваць Новую Беларусь – ад сацыяльных да палітычных, ад інфраструктурных да культурніцкіх.

    Фота: Аляксандра Мурашка

    ПаказацьСхаваць каментары