Згодна з дадзенымі Сусветнай Арганізацыі Здароў’я найбольш пітушчай нацыяй з’яўляюцца малдаване. Штогод сярэдні малдаванін спажывае 23 літры чыстага алкаголю. Пасля іх ідзем мы, спажываючы амаль 19 літраў.
Калі Гарбачоў прыйшоў да ўлады ў Савецкім Саюзе, то адной з яго найбольш радыкальных ініцыятываў быў “сухі закон”. У тыя часы п’янства ў “саўку” на працоўных месцах было паўсюдным. Алкакалізм быў не толькі прычынай вымірання насельніцтва, але і адной з прычынай эканамічнага заняпаду. (Відавочна, што не найбольш важнай.)
Цяжка ўявіць, алкаголь забівае больш людзей чым нават СНІД. Згодна з дадзенымі нямецкага парламенту, частае спажыванне алкаголю абніжае баяздольнасць войска ў Афганістане. Для гаспадаркі злоўжыванне таксама мае свой кошт. Ён ацэньваецца ад 1% да 6% ВУП.
Відавочна, што апавядаць наступствы алкагалізму ў выглядзе дэградацыі асобы ці яго навакольнага асяродзі не варта. На жаль, у кожнага беларуса ёсць некалькі знаёмых, якія сталі алкаголікамі.
Безумоўна, што статыстыка ўсяго не паказвае. Напрыклад, у нашай суседцы Расіі вялікая колькасць людзей спажывае хімічныя рэчывы, якія маюць у складзе спірт. Напрыклад, шклоачышчальнікі. Адначасова, шмат у якіх мусульманскіх краінах алкаголь прывозіцца кантрабандай і не можа быць адэкватна ацэнены ў статыстыцы.