• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Алесь Чарняковіч: «ЗША павялічаць дапамогу Украіне»

    Слухайце наш першы падкаст пра змены, якія нясе ў амерыканскую палітыку новы рэспубліканскі кангрэс.

    “Абаму не ўдасца правесці якія-кольвек контраверсійныя законапраекты, напрыклад міграцыйную рэформу. Але асабліва не змогуць правесці нічога свайго і рэспубліканцы, бо ў іх няма 60 крэслаў у сенаце, каб перакрыць прэзідэнцкае вета. Такім чынам, нас чакае двухгадовы палітычны тупік.” – кажа магістрант Оксфардскага ўніверсітэту Алесь Чарняковіч.

    На думку Алеся, “палітыка Вашынгтону ў дачыненні да Расеі адназначна мае стаць больш цвёрдай. Амерыканцы лепш за еўрапейцаў, а амерыканскія рэспубліканцы лепш за амерыканскіх дэмакратаў, усведамляюць пагрозу бяспецы, якая сыходзіць ад Расеі; а таксама важнасць Украіны ва ўмацаванні свабоды ва ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне”.

    “Галоўнае, што будзе адбывацца ў беларускім пытанні, на што прынамсі я спадзяюся, гэта растучае ўсведамленне, што чыннік зменаў у Беларусі знаходзіцца не ў Драздах, а ў Крамлі. Ёсць спадзеў, што гэтая кадэнцыя, і наступны прэзідэнт будуць змагацца з коранем праблем, а не з сімптомамі”, – дадае Алесь Чарняковіч.

    Болей слухайце ў падкасце.

    ПаказацьСхаваць каментары