падтрымаць нас

Бяспека·Палітыка

Што трэба ведаць пра канфлікт на ўсходзе Украіны

Што трэба ведаць пра канфлікт на ўсходзе Украіны
Пяць пытанняў і адказаў пра тое, што адбываецца і будзе адбывацца ў Данбасе.  

 
Ці Расея ўжо праводзіць аперацыю?

Так, гэта расейскі спецназ – найбольш падрыхтаваная сіла сепаратыстаў. Дакладная колькасць расейскіх спецназаўцаў застаецца невядомаю, хоць ёсць звесткі пра іх удзел у захопе будынкаў у Славянску і Краматорску. 40 000 расейскіх жаўнераў знаходзіцца ў стане баявой гатоўнасці каля ўкраінскіх межаў. Напад на гарнізон уноч на 17 красавіка ў Марыупалі пацвярджае расейскі імпэт пашыраць аперацыю.

Чаму Кіеў не ўжывае зброю?

Кіеўскія ўлады страцілі кантроль над элітамі ўсходу краіны і наўрад ці могуць сілай змусіць іх да лаяльнасці, а выкарыстанне зброі супраць сепаратыстаў можа паглыбіць падзел краіны. Шмат хто з жыхароў усходу Украіны негатыўна ставяцца да сённяшніх уладаў, а смерці людзей могуць прывесці да грамадзянскай вайны і далейшай пераарыентацыі насельніцтва з Кіева на Маскву.

Украінскія ўлады асцерагаюцца ўводу расейскіх войскаў, што застаецца імаверным варыянтам развіцця падзеяў. Гэтаксама Захад настойліва раіць Украіне не ўжываць зброі, бо для яго страта Украінаю Данбасу лепшая за дэстабілізацыю рэгіёну. Апошняе, але не менш важнае: не праводзіць шырокамаштабовай аперацыі прасцей, чымся яе праводзіць.

Маштаб сённяшняй антытэрарыстычнай аперацыі кіеўскіх уладаў застаецца мінімальным. Адбіццё аэрапорту ў Краматорску выглядала хоць важным, але лёгкім заданнем. Аэрапорт знаходзіцца далёка ад гораду, таму аперацыя не магла прывесці да стратаў сярод цывільнага насельніцтва.

Хто падтрымлівае сепаратыстаў?

Выступы падтрымаў шмат хто з прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі Украіны – самых папулярных палітычных структураў усходу. Вядома, што сям’я Віктара Януковіча прызначае грошы на фінансаванне дэстабілізацыі краіны. Праўдападобна, што тое ж самае робіць і Рынат Ахметаў, найбагацейшы чалавек Украіны. Ён выступае за наданне рэгіёну статусу аўтаноміі. Выглядае, што мясцовая міліцыя і Служба бяспекі Украіны падпародкоўвацца рэгіянальнай эліце.

Жыхары застрашаныя і застаюцца пасіўнымі. Захопы адміністрацыйных будынкаў у большасці выпадкаў выглядалі як проста ўваход праз адчыненыя дзверы без супраціву з боку мясцовай адміністрацыі альбо праваахоўных органаў.

Ці страціць Украіна ўсход?

Поўнае ўвядзенне расейскіх войскаў выглядае пакуль маларэальным, таму страта Данбасу хутчэй за ўсё набудзе выгляд федэралізацыі Украіны. Турчынаў і Яцанюк ужо выказваліся адносна такой магчымасці. Цэнтральная выбарчая камісія Украіны пацвердзіла, што можа зарганізаваць правядзенне рэферэндуму аб статусе рэгіёнаў 25 траўня, адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі. Праўдападобна, што, калі Кіеў не спалучыць выбары з рэферэндумам, Расея зробіць так, каб выбары не адбыліся.

З самага пачатку канфлікту ва Украіне, Расея прытрымліваецца прынцыпу федэралізацыі Украіны. Падзеі ў Крыме сведчаць, што, у выпадку невыканання патрабавання Крамля, Расія гатовая да радыкальных дзеянняў – куды горшых для Украіны, чымся федэралізацыя.

Новая палітыка Крамля?

Канфлікт ва Украіне зацэментаваў паглыбленне імперыялістычнай тактыкі Крамля і новы-стары падыход Пуціна. Ён палягае на тым, што краіны, якія ляжаць у зоне інтарэсаў Расеі, цяпер будуць вымушаныя плаціць суверэннасцю і падпарадкаванасцю Крамлю за стабільнасць і тэрытарыльную цэласнасць.