• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Стары новы Кітай

    На наступны дзень пасля гадавіны Кастрычніцкай Рэвалюцыі пачаўся з'езд Камуністычнай Партыі Кітая. З'езд - толькі шырма і прапагандысцкі шум. 

    Апошнія 10 гадоў былі для Кітая вялікім поспехам. За час кіравання Ху Цзіньтаа ў Кітаі адбыўся росквіт сацыяльнай бяспекі і паўстаў сярэдні клас. Кітайскія ўлады сёння будуюць для людзей даступнае жыллё, на якое Кампартыя да 2015 патраціць 880 мільярдаў даляраў. Ніхто не чакаў настолькі імклівага эканамічнага росту і таго, што Кітай стане найбуйнейшым экспарцёрам у свеце. Калі яшчэ 10 гадоў таму «Кітай» быў сінонімам дрэннай якасці, то сёння гэта не зусім так.

    Аднак, эканамічны рост Кітаю запавольваецца, а магчымасці нізкага старту выглядаюць вычарпанымі. Буйныя замежныя прадпрыемствы ўсё часцей пераносяць сваю вытворчаць у суседні В’етнам альбо пакідаюць дома. На гэта мае ўплыў і ўсеагульная кітайская карупцыя. Згодна з даследаваннямі Transparency International Кітай займае толькі 75 месца па барацьбе з карупцыяй. Гэта пры тым, што Кітай з’яўляецца другой супердзяржавай у свеце. 

    Кітайская цэнзура яшчэ некалькі гадоў таму выглядала непрабіўной, хоць новыя медыі і масавая міграцыя кітайцаў нішчаць гэты мур. Адзін мой кітайскі знаёмы прызнаўся, што даведаўся пра падзеі на плошчы Цяньаньмэнь альбо пра Лю Саабо толькі пасля свайго пераезду на Захад. Кітайцы, якія жывуць у Кітаі, пра гэта ведаюць мала альбо нічога.

    Сацыяльныя сеткі з’яўляюцца глытком свежага паветра для Кітаю. Google, Facebook і Twitter забароненыя, аднак існуюць кітайскія адпаведнікі, якія кантралюцца ўладамі. У гэтых сетках можна напаткаць даволі вострую крытыку Камуністычнай Партыі. Прадстаўнікі кітайскай інтэлігенцыі і толькі паўсталы сярэдні клас не шкадуюць крытычных словаў для ўладаў.

    Аднак сацыяльныя сеткі гэта дробязь. Галоўны галаўны боль – масавыя пратэсты. Наша Ніва піша, што за апошні год у Кітаі адбылося каля 4000 масавых пратэстаў і сутычак з сіламі аховы правапарадку. Улады былі вымушаныя нагнаць выдатні на ўнутраную бяспеку да ўзроўню выдаткаў на замежную бяспеку.

    Эканамічныя рэформы – так,  палітычныя – не

    Даволі часта ў кланавых аўтарытарных краінах “вярхоўныя” эліты выбіраюць у кіраўніцтва найбольш кампрамісныя варыянты. Сі Цзіньпін таму доказ. Сёння цяжка нават сказаць, якіх поглядаў ён прытрымліваецца. З аднаго боку, Сі Цзіньпін з’яўляецца нашчадкам паплечніка Мао Цзэдуна і папулярны сярод «левых» Партыі. З другога боку, карыстаецца падтрымкай «правых» (частка Камуністычнай Партыі, якая выступае за далейшыя ліберальныя эканамічныя рэформы і адноснае паслабленне аўтарытарнага рэжыму).

    Аднак пра палітычную мадэрнізацыю прыходзіцца думаць не толькі «правым». Камуністычная Партыя разумее, што масавыя акцыі пратэсту могуць прывесці да змены рэжыму альбо прынамсі яго аслабіць. Дарэчы, кітайскія ўлады называюць акцыі пратэсту «масавымі беспарадкамі», што паказвае падобнасць беларускага і кітайскага рэжымаў.

     Сі Цзіньпін і Аляксандр Лукашэнка

    Такім чынам выглядаюць вельмі праўдападобнымі далейшыя эканамічныя рэформы ў Кітаі. Кампартыя тым адрозніваецца ад іншых аўтарытарных рэжымаў, што не баіцца зменаў у эканоміцы. Бо разумее, што менавіта эканамічныя рэформы зрабілі Кітай другой дзяржавай у свеце.

    Рыгор Астапеня

    ПаказацьСхаваць каментары