падтрымаць нас

Грамадства

Некрафілія са Сталіным і што аб’ядноўвае Цукерберга і Лукашэнку

Некрафілія са Сталіным і што аб’ядноўвае Цукерберга і Лукашэнку
Сёння з намі Марыя Русак са Стакгольму і Глеб ды Іван з Мінску.

Абмяркоўваем падзеі мінулага тыдня ў ідэйным падкасце: блакіроўка Хартыі і рэакцыя на гэта Віктара Пракапені (як без яго), забойства дзяўчыны ў Маскве і нашы (беларускія) рэакцыі, а таксама забарона фільма “Смерць Сталіна” (but why?)

Таксама мы размаўлялі пра блакіроўкі ў ФБ і навошта так трэба, каб зарабляць грошы; вакно Овертона (дзякуй, Марыя) і чаму Беларусь дарасла да гей-меладрамаў, але не да фільмаў пра Сталіна.

Змест:

2:05 Не любоў Facebook і Вані

9:40 Хартыя больш не працуе

18:00 Забойства дзяўчыны ў Маскве

28:40 Да гей-меладрамаў дараслі, да смерці Сталіна – не

Усе выпускі падкастаў слухайце ў RSSMixcloud ды iTunes! Запампаваць апошні выпуск падкасту можна па спасылцы.

І далучайцеся ў наш адмысловы Telegram-канал!