Мы вяртаемся! У новым сезоне будзем запрашаць гасцей і весці доўгія/разумныя/цікавыя размовы. А на першы раз абмеркавалі клінінгавы бізнес, які наш аўтар Іван адкрыў са сваім братам. Глеб і Антон задавалі пытанні, а таксама давалі наказы (плаціць падаткі) , скардзіліся на банкі і апавядалі казачныя гісторыі пра пяць вартаўнікоў і адну стаўку.
Змест:
0:44 Пра планы на новы сезон
1:44 Пра клінінг
2:32 Пра клінінг-2
4:30 2,500$
6:22 Пра тое, што ўсё не проста
9:00 Чалавечыя інстынкты (?!)
11:00 Пра клінінг-3
12:11 Колькі і як плаціць клінерам?
14:00 Чаму Салігорск самы багаты горад Беларусі
14:25 Пра падаткі
21:00 Прыкметы цывілізацыі і баба Маня
21:37 Глеб робіць рамонт
23:47 О, банкі!
27:08 Шлях вайны
29:40 Рэцэпты для віральнай рэкламы