• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Ці ўзарвуць тэрарысты Сочы

    Тэракты ў Валгаградзе выклікаюць страх не толькі таму, што яны адбыліся. Але і таму, што яны могуць паўтарыцца на Алімпійскіх гульнях.

    Cем гадоў таму Міжнародны Алімпійскі камітэт верыў Пуціну, што Гульні ў Сочы пройдуць бяспечна, але зараз гэтая вера тае на вачах. Два ўзрывы 29 і 30 снежня забралі жыцці больш чым 30 чалавек, каля ста параненыя. З аднаго боку выбар Валгаграду (раней Сталінграду), як месца для тэракту, б’е па гістарычнаму гонару Расіі. З іншага боку, тэрарысты выглядаюць недасткова арганізаванымі, каб правесці тэракты ў Маскве ці Сочы.

    Сёння пра тэрарыстаў вядома не так шмат. Улады кажуць, што адзін з тэрарыстаў з’яўляецца рускім, які перайшоў у іслам і змяніў сваё імя на Ансар Ар-русі. Хоць ніхто не ўзяў адказнасць за тэракты, праўдападобна, што за імі стаяць дагестанскія ваяры. Яны дамагаюцца незалежнасці Каўказскага эмірату і ўвядзення на яго тэрыторыі шарыяту. Гэтым летам Доку Ўмараў публічна заяўляў аб сваіх планах сарваць Зімовыя алімпійскія гульні.

    Зараз у Валгаградзе пануе паніка: людзі баяцца карыстацца грамадскім транспартам, а паліцыя разганяе масавыя сходы людзей. Улады абвесцілі пяцідзённы траўр у вобласці, але не ў краіне. Выглядае на тое, што ўлады не  хочуць уводзіць траўр ва ўсёй Расіі, бо гэта яшчэ раз пацвердзіць іх уразлівасць. Чыноўнікі стараюцца не казаць гэта публічна, але ў вярхах пануе страх, што тэракты могуць паўтарыцца праз шэсць тыдняў – на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

    Напярэдадні Алімпіяды Крэмль спрабуе асвятліць свой вобраз, адпусціўшы на волю Хадаркоўскага і Pussy Riot, але гэтыя тэракты ставяць імідж Расіі пад чарговы ўдар. Шмат хто праз іх можа адмовіцца ад прыезду на Алімпіяду. У выпадку тэрактаў Расія ў вачах міжнароднай грамадскасці будзе выглядаць неўдольнай дзяржавай, а сам вобраз Пуціна, як супермэна, будзе далей блякнуць.

    Зараз улады ахоўваюць Сочы, ізаляваўшы яго ад свету. Спецслужбы кантралююць увесь рух на зямлі, паветры і моры, прыкладна 50-тысячнае войска сканцэнтравана каля Сочы. Праўдападобна, што Крэмль пойдзе на яшчэ большае ўзмацненне сродкаў бяспекі, у прыватнасці ўвядзенне пашпартнага кантролю ў рэспубліках Паўночнага Каўказу. Аднак тэракты могуць здарыцца не ў самім Сочы, але ў іншых гарадах Расіі, у тым жа Валгаградзе.

    Тэрарысты ўжо сарвалі навагоднія святы, ці здолеюць яны сарваць Алімпіяду?

    Рыгор Астапеня

    ПаказацьСхаваць каментары