падтрымаць нас

Грамадства

Шэсць пацешных канцоў свету

Шэсць пацешных канцоў свету
З набліжэннем 21 снежня, нарастае адчуванне грамадскага аптымізму адносна знішчэння ўсяго існага. Пра тое, як даўно Вы ўжо не мусіце жыць піша Юрый Літошка.

Шмат хто з вялікай ахвотай чакаюць суднага дня, утульна размясціўшыся ў сваіх самаробных бункерах з велізарным запасам правізіі на выпадак, калі ім атрымаецца стаць шчасліўчыкамі, якія перажылі канец свету.

З пачатку XXI стагоддзя наша матухна Зямля перажыла, згодна з прадказаннямі шматлікіх сучасных і старажытных асобаў, прыкладна каля 25 канцоў свету (не кажучы, колькі іх было да гэтага), якія па нейкіх рэлігійных поглядах і матэматычных разліках палічылі патрэбным абраць менавіта гэтыя даты. Некаторыя прадказанні былі яркімі і арыгінальнымі, што спрыяла іх хуткай папулярызацыі, іншыя ж зусім былі нічым непрыкметныя і засталіся незаўважныя.

Такім чынам, вярнуўшыся ў пачатак новага міленіуму, можна вылучыць некалькі пацешных і вельмі папулярных канцоў свету.

«Праблема 2000 года» абвяшчала, што з надыходам 2000/01/01, у многіх кампутарных праграмах і базах дадзеных, дзе выкарыстоўвался двузначны адлік гадоў, пасля 31.12.99 павінен быў наступіць 01.01.00. Старыя праграмы ўспрынялі б гэтую дату, як 1900 год. Прэса досыць шырока асвятліла праблему 2000 – з карцінамі выходзячых з падпарадкавання спадарожнікаў, фінансавых абнуленняў, тэхнагенных катастрофаў і іншыя цудоўных фантазій.

Шэсць пацешных канцоў свету

І вось ён 2000 год, ракеты самаадвольна ня ўзляцелі, транспарт працягваў хадзіць па раскладзе, банкі працавалі як і раней, усё было на сваіх месцах, акрамя двух сусветных лідэраў якія пайшлі ў адстаўку (прэзідэнт Расіі і Microsoft), адзін за 12 гадзін да 2000 года, іншы праз 13 дзён.

06.06.06 – яшчэ адзін шэраг лічбаў, які людзі з забабонамі лічылі «лікам звера» – 666. Шосты дзень шостага месяца шостага года, як гэта было згадана ў Адкрыцці Іаана Багаслова.

Шэсць пацешных канцоў свету

Так, напрыклад, жанчыны не хацелі нараджаць дзяцей у гэты дзень, асцерагаючыся нарадзіць д’ябла. Усё як у містычных трылерах. У розных краінах патроеная лічба 6 мае зусім іншы сэнс. Напрыклад, яе лічаць знакам Сонца. А ў егіпцян яна адпавядала старажытнаму богу Серапісу, якому пакланяліся пры Пталямеях.

Травень 2008 года, не зусім сусветная дата канца света, аднак многія жыхары па ўсім свеце назіралі за тым, як эвакуявалі «пензенскіх пустэльнікаў» у колькасці 35 чалавек. “Пустэльнікі” паўтары гады хаваліся ў падземнай пячоры ў чаканні канца свету, прызначанага на травень месяц нейкім настаўнікам – Пятром Кузняцовым. Пасля працяглых перамоваў уладаў і вернікаў, апошніх усё ж такі ўгаварылі пакінуць свой манастыр.

Шэсць пацешных канцоў свету

Дзіўна, як некаторыя настойліва працягваюць верыць у сваё і як цяжка бывае іх часам ад гэтага адгаварыць.

У другой палове 2008 года, адбыўся выбух інтэрнэт-кам’юніці па ўсім свеце. Прычынай паслужылі нікому не зразумелыя і не знаёмыя тры словы «Вялікі Адронны Коллайдер». Звычайны паскаральнік зараджаных часціцаў, які толькі памерамі пераўзыходзіў сваіх папярэднікаў.

Шэсць пацешных канцоў свету

CERN – Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях, якая стварыла ВАК, мела намер разганяць зараджаныя часціцы да велізарнай хуткасці і сутыкаць іх, каб назіраць пры дапамозе дэтэктараў вынікі саўдарэнняў. Усё б нічога, пакуль адзін з фізікаў не выказаў меркаванне, што пры сутыкненні часціцаў можа ўзнікнуць выбух ці яшчэ горш чорная дзірка, якая знішчыць усю Зямлю.

У сувязі з гэтым ўтварыліся два супрацьлеглыя бакі: адзін за запуск, другі супраць. Ідэя канца свету стала так хутка развівацца, што ўсяго за пару месяцаў пра яе даведаўся практычна ўвесь свет. У выніку CERN прыйшлося рабіць шэраг публічных заяваў, што коллайдер абсалютна бясшкодны і бяспечны для чалавецтва.

Прайшло 4 гады, Зямля ўсё так жа круціцца вакол Сонца, ніякіх выбухаў, катастрофаў і ўжо сапраўды чорных дзірак не з’яўлялася. Інакш мы б гэта заўважылі.

2011 год. Амерыканскі прапаведнік Гаральд Кэмпінг грунтуючыся на матэрыялах матэматычнага вывучэння Бібліі (аж цэлых 70 гадоў), выказаў здагадку, што 21 мая 2011 года паўстануць з магіл мёртвыя. Толькі 2% насельніцтва трапяць у рай, астатнія ж застануцца на Зямлі, каб перажыць ўсе пакуты і затым патрапяць у пекла. Як не дзіўна, але ў Кэмпінга знайшлося шмат прыхільнікаў не толькі ў ЗША, але і па ўсім свеце.

Шэсць пацешных канцоў свету

Пацешна, што прапаведнік прадказваў і раней дату канца свету, але і тады яго прароцтва ня спраўдзілася. Па яго ж прадказанням канец святла павінен быў надысці ў 1994 годзе. Пасля вяшчун знайшоў тлумачэнне сваёй прамашкі – недастаткова дбайны падлік.

Феномен 2012 года – адзін з самых чаканых канцоў свету, тут цэлы букет – канец календара Мая, а менавіта канчатак 5125 летняга цыклу «Час пятага Сонца».

Згодна з эсхаталагічных перакананнях разглядаюцца некалькі варыянтаў канца свету:

21 снежня ўсе планеты Сонечнай сістэмы выразна размесцяцца на адной прамой лініі з цэнтрам Млечнага шляху, што выкліча зрушэнне зямных палюсоў.

Шэсць пацешных канцоў свету

Згуба Зямлі ад планеты Ніберу, на паверхні якой жывуць разумныя істоты. Яе нібы загадзя немагчыма ўбачыць, з-за таго што яна ідзе следам за каметай.

На жаль прызначэнне канца свету на 21 снежня, грунтавалася толькі на адных гіпотэзах, пазбаўленых усякай навуковай асновы. А ядром служыў канец календара майя, якія па частцы назірання за космасам былі вельмі абмежаванымі. Час у культуры майя ўспрымаўся цыклічна, аднастайна. Астраномія падпарадкоўвалася палітыцы і рэлігіі. Індзейцы проста не маглі прадказваць канец свету, паколькі ў іх культуры адсутнічала такое паняцце.

Прасцей кажучы ў сістэме календароў майя, адлік часу вядзецца з 3114 года да нашай эры. Час падзялялася на прамежкі – «баткуны», на аснове якіх майя вялі так званы доўгі тэрмін. Кожны з іх складаў 394 года. 13-ы баткун сканчаецца 21 снежня. На заходзе цывілізацыі астраномы майя не працягвалі каляндар, бо ў гэтым ужо не было сэнсу. А для аматараў апакаліптычны тэорый канец календара майя аўтаматычна інтэрпрэтаваўся, як канец свету.

Няхай вернікі ў трапяткім чаканні яшчэ глыбей капаюць бункеры, прадаюць маёмасць, узводзяць вогнетрывалыя «каўчэгі». Мы ж сустрэнем, без сумнёваў, адну з самых яркіх гіпотэз пра канец света за ўсю гісторыю чалавецтва, і гэта выдатна.