Вышэйшая адукацыя ў сталічным універсітэце штогод вабіць шмат маладзёнаў з усёй Беларусі. А калі яны нарэшце паступаюць у ВНУ, то высвятляецца, што да якасці і практычнай карыснасці беларускай вышэйшай адукацыі ёсць вялікія пытанні. Каму пашэнціла паступіць на бюджэт – тым наперадзе пагрозліва маячыць размеркаванне.
Сустракаемся ў Салігорску, 30 жніўня а 18.00 у кавярне “Янкі” (вул. Заслонава, 25). Рэгістрацыя тут. Падзея ў FB і VK.
Як рэфармаваць беларускія ўніверсітэты, каб там можна было атрымаць сапраўдную адукацыю мары? І якія легальныя варыянты ёсць у кожнага з выпускнікоў ужо цяпер, каб не паехаць па размеркаванні ў калгас на жабрацкі заробак? Гэтыя пытанні госці абмяркуюць разам з экспертам Цэнтра новых ідэй Вадзімам Мажэйкам і дырэктаркай Youth Labour Rights, эксперткай па пытаннях размеркавання Хрысцінай Рыхтэр.
Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй – грамадскай арганізацыяй, якая імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.
Пра лектараў:
Вадзім Мажэйка – аналітык Цэнтра новых ідэй, кандыдат культуралогіі. Вадзім выкладае ў адным з беларускіх універсітэтаў і з’яўляецца амбасадарам супольнасці Press Club Belarus.
Хрысціна Рыхтэр – юрыст, дырэктарка арганізацыі Youth Labour Rights, якая ўжо чатыры гады займаецца кансультаваннем выпускнікоў па размеркаванні. Раней Хрысціна была старшынёй Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання.