• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Reshape 2021 – Framing the Future of Belarus. Volume Two

    2020-ы год стаў для беларусаў годам вялікага пералому. Ранейшай Беларусь ужо не будзе. А якой мае быць, ды што нас чакае? Гэтаму прысвечана канферэнцыя Цэнтра новых ідэй, якая адбываецца цягам усяго года. 

    Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-канферэнцыю “Reshape 2021 – Framing the Future of Belarus. Volume Two”. Другі блок нашай вялікай Канферэнцыі адбудзецца з 7 (панядзелак) па 10 чэрвеня (чацвер). Удзел бясплатны, папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Змяняем фармат зумаў на жывую размову: 

    Нашыя спікеры і мадэратары сустрэнуцца ў трох сталіцах: Мінску, Варшаве, ды Парыжы. Вы зможаце далучыцца да жывых трансляцый на Ютуб-канале ЦНІ, каментаваць і задаваць пытанні ў рэальным часе. 

    Каб дазнацца падрабязнасці, зарэгістравацца і дадаць напамін ў свой каляндар, пераходзьце на адмысловую старонку Канферэнцыі.

    Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы: http://bit.ly/reshape-june

    ПРАГРАМА

    7 чэрвеня (панядзелак), 19:00 (GMT+3)

    Тры пытанні пра беларускую палітыку і эканоміку. 

    Дыскусія Сяргея Чалага і Максіма Баграцова. Вядзе гутарку Алесь Ганчаронак

    Як сённяшні крызіс уплывае на эканоміку, а як на кіроўныя колы і апазіцыю. Будзем шукаць адказы: дзе галоўны патэнцыял эканомікі і як будаваць шлях да перамоваў; што будзе, калі мы пачнем рабіць больш дэмакратычнае грамадства, і як гэта паўплывае на эканамічны дабрабыт.

    Месца трансляцыі: Мінск, Vondel

    8 чэрвеня (аўторак), 19:00 (GMT+3)

    Як і калі ў Беларусі пройдуць наступныя выбары?

    Гутарка Уладзіміра Астапенкі і Аляксандра Шлыка з Лесяй Руднік

    Мясцовыя, прэзідэнцкія, рэферэндум – якіх выбараў чакаць беларусам? Што робяць дэмакратычныя сілы для новых выбараў? Якіх выклікаў пры транзіце варта чакаць, як яны пераадольваліся ў іншых краінах і якую ролю будуць адыгрываць міжнародныя арганізацыі ў гэтым працэсе. Пра гэта размаўляем з Аляксандрам Шлыкам і Уладзімірам Астапенкам.

    Месца трансляцыі: Варшава, WeWork на Prosta 20. 

    9 чэрвеня (серада), 16:00 (GMT+3)

    Ці можа расці эканоміка канцлагера? 

    Размова Алеся Аляхновіча і Сяргея Гурыева.

    Беларускія ўлады працягваюць рэпрэсіі супраць свайго грамадства, а краіны Захаду – уводзіць новыя санкцыі. Падчас дыскусіі абмяркуем, як крызіс уплывае на эканоміку і грамадства, якія наступствы варта чакаць і ці можа гэта працягвацца доўга. 

    Месца трансляцыі: Парыж, удакладняецца. 

    10 чэрвеня (чацвер), 19:00 (GMT+3)

    Будучыня беларускай дыпламатыі. 

    Размова Паўла Мацукевіча, Арцёма Шрайбмана і Кацярыны Дэйкала.

    Чаго дасягнула дыпламатыя незалежнай Беларусь, ці з’явілася ў нас нацыянальная кузня дыпламатаў, якія выклікі стаяць перад знешняй палітыкай Беларусі і ці здольная айчынная дыпламатыя на іх адказаць.

    Месца трансляцыі: Мінск, былая Галерэя Ў

    Зарэгістравацца

    2020-ы год стаў для Беларусі годам вялікага пералому. 2021-ы можа стаць годам вялікай трансфармацыі, якая закране ўсе сферы жыцця.

    Цягам усяго года мы будзем размаўляць з найлепшымі сусветнымі мыслярамі пра перамены, якія ўжо прыйшлі.

    За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце у Facebook.

    ПаказацьСхаваць каментары