падтрымаць нас

Артыкулы

Reshape 2021 — Framing the Future of Belarus

Reshape 2021 — Framing the Future of Belarus

Да пачатку вясны некалькі тыдняў. А гэта азначае, што самы час для абнаўлення, перазагрузкі і…Рышэйпу – канферэнцыі ЦНІ пра будучыню Беларусі, якую нельга прапусціць!

Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-канферэнцыю “Reshape 2021 – Framing the Future of Belarus”. Канферэнцыя адбудзецца з 23 (аўторак) па 26 лютага (пятніца). Удзел бясплатны, папярэдняя рэгістрацыя абавязковая (колькасць месцаў абмежаваная!). 

Як заўсёды, мы зрабілі адмысловую старонку канферэнцыі, дзе ўсё вельмі падрабязна: reshape.by

Зарэгістравацца можна па спасылках на сайце reshape.by.

ПРАГРАМА

23 лютага (аўторак), 19:00 (GMT+3)

Грамадства і дзяржава. Размова Арысі Луцэвіч з Лесяй Руднік

Што значыць устойлівасць нацыі; як будзе выглядаць новая грамадзянская нацыя; і якая будзе роля ў ёй лічбавых інструментаў.

Зарэгістравацца

24 лютага (серада), 19:00 (GMT+3)

Эканоміка. Размова Канстанціна Соніна з Алесем Аляхновічам

Як Беларусі правесці рэформы, пазбегнуць няроўнасці і масавай міграцыі прафесійных кадраў. З чаго пачынаць шлях да пераменаў і колькі часу гэта зойме.

Зарэгістравацца

25 лютага (чацвер), 19:00 (GMT+3)

Расія і Беларусь. Размова Фёдара Лук’янава з Антонам Раднянковым

Знешняя палітыка Расіі ў рэгіёне, дзе палягае агульны інтарэс нашых дзяржаваў і як выбудоўваць дыялог.

Зарэгістравацца

26 лютага (пятніца), 19:00 (GMT+3)

Захад і Беларусь. Размова Мелінды Хэрынг з Рыгорам Астапенем

Наколькі аўтарытарныя краіны здольныя эфектыўна дзейнічаць у крызісных сітуацыях; як Захад бачыць сваю палітыку ва Усходняй Еўропе; і якія змены чакаюць наш рэгіён.

Зарэгістравацца

2020-ы год стаў для Беларусі годам вялікага пералому. 2021-ы можа стаць годам вялікай трансфармацыі, якая закране ўсе сферы жыцця.

Цягам усяго года мы будзем размаўляць з найлепшымі сусветнымі мыслярамі пра перамены, якія ўжо прыйшлі.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў групах у Facebook і ва УКантакце.