• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Чалы пра рэформы. Канспект трэцяга дня восеньскага Reshape

    Рыгор Астапеня і Сяргей Чалы абмяркоўваюць, якія рэформы патрэбны грамадству, якім павінен быць вобраз Новай Беларусі і як яго прасоўваць. Мы падрыхтавалі для вас канспект другога дня канферэнцыі Reshape 2021 Volume 3. 

    «Пытанне, ці патрэбныя рэформы і якія адносіны да рэформ у насельніцтва, было вырашана галасаваннем мінулага года. Калі працягнецца дзейная палітыка, то ніякіх перспектываў у краіны не будзе».

    «З гісторыі мы ведаем, што самыя паспяховыя рэформы – гэта тыя, якія ўцягваюць людзей у іх ажыццяўленне».

    «Трэба перастаць думаць аб страхах, якія свядома культываваліся гэтай уладай, аб нявызначанай будучыні. Усе постсавецкія краіны пайшлі далёка наперад».

    «У беларусаў ёсць спадчынная траўма, звязаная з тым, што выбары чагосьці новага ўспрымаюцца як выбары на ўсё жыццё».

    «Перамены павінны быць даволі хуткімі, каб людзі ў межах аднаго пакалення ўбачылі змены, бо ў постсавецкага чалавека настальгія надыходзіць даволі хутка».

    «Сапраўды, трэба казаць, што любыя рэформы – гэта не толькі прыліў, які падымае ўсе чаўны, але гэта і пераразмеркавальны механізм. Няма чароўнай ідэі, якая выцягне ўсё».

    «Якія ў існай сістэмы ўлады сапраўдныя бенефіцыяры? Гэта вельмі невялікая колькасць людзей, якія да агулу народа амаль не маюць дачынення. Рэжым “эвалюцыянаваў” настолькі, што немагчыма ўявіць, што ў яго ёсць нейкая сацыяльная база, якая страціць нешта. Тут выключэннем можа быць толькі вельмі абмежаваная колькасць людзей».

    «Ёсць, вядома, ірацыянальныя страхі, з якімі таксама трэба будзе працаваць. Наступны прэзідэнт, несумненна, будзе працаваць і як псіхатэрапеўт у тым ліку. Лукашэнка разумеў гэта ў першы свой тэрмін і працаваў як псіхатэрапеўт для людзей, якія тады спалохаліся рэформаў у іншых краінах».

    «Як толькі пачнуцца рэформы, то мы самі здзівімся, як шмат насамрэч людзей будзе зацікаўлена ў тым, каб гэты працэс быў даведзены да канца. Яны самі будуць хацець у ім паўдзельнічаць».

    «Магчыма, самае вялікае няшчасце для Беларусі – гэта страчаныя пяць ці нават дзесяць гадоў. Выбары 2015-га года мусілі адбыцца як выбары 2020-га года. Крызіс 2014-2015 гадоў – гэта паўтораны крызіс 2011-га. Тады стала зразумела, што эканамічная мадэль не працуе, і мы наступілі на адны і тыя ж граблі».

    «Значнасць рэформаў адукацыі і аховы здароўя былі адзначаныя людзьмі, якія прагаласавалі супраць дзейнай улады. Запыт з боку грамадства выражаўся ў тым, што мы хочам не толькі “чарку і шкварку”, а нейкіх важнейшых рэчаў».

    «Уплыў і інструменты, якімі валодае Расія, вельмі перабольшаныя: усе пракрамлёўскія кандыдаты прайгравалі нават на акупаваных тэрыторыях Абхазіі і Асеціі».

    «Мы менш мусім пераймацца тым, што падумае Расія. Услед за Максімам Баграцовым можна паўтарыць, што, на жаль, нашыя адносіны з Расіяй цяпер абсалютна скажоныя. Нармальныя чалавечыя адносіны для Расіі будуць больш выгадныя, чым жах, які цяпер творыцца».

    Глядзіце размову цалкам:

    Даведка:

    ◾ Сяргей Чалы – эканамічны аглядальнік, вядоўца «Чалый LIVE»

    ◾ Рыгор Астапеня – заснавальнік і дырэктар па даследаваннях ЦНІ, кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House.

    Фота: «Наша Нiва»

    ПаказацьСхаваць каментары