падтрымаць нас

Артыкулы

Школа маладых рэфарматараў – 2021 вяртаецца ў анлайн-фармаце

Школа маладых рэфарматараў - 2021 вяртаецца ў анлайн-фармаце

Падавайце заяўкі на ўдзел у школе і далучайцеся да супольнасці маладых лідараў!

Наша легендарная Школа маладых рэфарматараў пройдзе ў чарговы раз у анлайн-фармаце з 29 чэрвеня да 29 ліпеня.

Што гэта будзе?

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі, патрэбнымі для таго, каб рабіць нашу краіну лепшай.

Вас чакаюць лекцыі, майстар-класы ды практычныя заняткі.

Хто сярод экспертаў?


Павел Данэйка (эканаміст), Юры Дракахруст (палітычны аглядальнік), Арцём Шрайбман (палітычны аглядальнік), Аляксандр Чубрык (дырэктар даследчага цэнтра ІПМ), Кацярына Барнукова (акадэмічная дырэктарка BEROC), Марыя Русак (супрацоўніца і дактарантка Школы архітэктуры і дызайну ў Осла), Наталля Рабава (дырэктарка SYMPA), Аляксандр Мазуркін (палітолаг, даследчык ЦНІ), Алесь Аляхновіч (віцэ-прэзідэнт CASE Belarus), Яўгенія Сугак (галоўны рэдактар The Village Беларусь), Леся Руднік (паліталагіня, даследчыца ЦНІ), Антон Раднянкоў (дырэктар ЦНІ), Рыгор Астапеня (дырэктар па даследаваннях ЦНІ).

Каго мы шукаем?

Амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў з дасягненнямі ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі. 

Дзе падрабязнасці?

Падрабязней пра школу, фармат, праграму, трэнераў і водгукі ўдзельнікаў ды ўдзельніц мінулай школы шукайце на адмысловай старонцы: https://newbelarus.vision/young-reformers-school-2021/

Як трапіць?

Каб далучыцца, запоўніце анкету да 24 чэрвеня: http://bit.ly/cnischool2021. Вынікі адбору мы паведамім у перыяд з 25 да 27 чэрвеня.

У мяне засталіся пытанні: каму пісаць?

Па любых пытаннях наконт школы пішыце на электронную пошту info@newbelarus.vision з пазнакай “Школа маладых рэфарматараў”.