У межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму запісалі падкаст з Андрэем Маўчанам, кіраўніком эканамічнай праграмы Маскоўскага цэнтра Карнегі. Уся праўда пра нафтагазавае балота, чаму варта павучыцца ў Ізраіля і што будзе, калі ў рэжыму скончацца грошы. Гэта трэба чуць!
Шэсць цытатаў:
- Беларусь — больш прыватызаваная краіна, чым Расія.
- Перамовы з адным чалавекам у Крамлі куды прасцейшыя, чым з 28 краінамі-чальцамі ЕС.
- Расія зрабіла ўсё, што магчыма, каб Беларусь дыверсіфікавала сваю эканоміку.
- Калі ў вас 16 % ВУП ідзе ад перапрацоўкі нафты, хочацца сябе засцерагчы ад небяспекі, а не нешта змяняць.
- Пакуль Беларусь будзе трымацца за нафту, яна будзе залежаць ад Расіі.
- Ізраіль — краіна-двайнік Беларусі.
Змест:
0:52 Ці ёсць святло ў канцы балота
3:15 Якія рынкавыя рэформы атрымаліся ў Расіі
5:26 Беларусь — нафтаперапрацоўчы прыдатак Расіі
12:51 У Беларусі не бачна галінаў, якія былі б вельмі прыбытковымі
13:10 Трэба браць прыклад з Ізраіля
15:40 Сектару ІТ не так проста выцягнуць эканоміку
19:08 Цяперашнія расійскія эліты дастаткова паспяховыя
22:00 На 10 гадоў рэсурсаў яшчэ хопіць, а потым…
25:20 Галоўнае — не згубіць навыку нармальнага жыцця