“Ідэя” другі год запар стала інфапартнёрам Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF) і вось чатыры рэчы, пра якія мы Вам хацелі сказаць.
Пра што канферэнцыя
KEF зноў пра рэформы, бо іх дагэтуль не стае. Гаворка на канферэнцыі будзе вясціся на тры асноўныя тэмы.
- Глабальныя і рэгіянальныя чыннікі нявызначанасці
- Перспектывы развіцця эканомік краінаў рэгіёну і Беларусі
- Рэформа сектара дзяржаўных прадпрыемстваў у Беларусі
Арганізацыйныя дэталі
Канферэнцыя ладзіцца Даследчым цэнтрам ІПМ у супрацоўніцтве з Цэнтрам эканамічных даследванняў BEROC і CASE Belarus пры ўдзеле Асацыяцыі еўрапейскага бізнеса.
KEF-2016 пройдзе ў мінскім Dipservise Hall 3-4 лістапада. Праграма даступная на сайце форуму, а для ўваходу Вам спатрэбіцца прайсці рэгістрацыю на тым жа самым сайце.
У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі ўладаў Беларусі і міжнародных фінансавых арганізацый, беларускія і замежныя эканамісты і бізнесоўцы.
Унёсак “Ідэі”
Мы плануем правесці сайд-івэнт KEF, як і ў мінулым годзе, апублікаваць некалькі артыкулаў і інтэрв’ю з форуму і весці твітар-трансляцыю для тых, хто не зможа асабіста трапіць на канферэнцыю.
Усё, што мы будзем рабіць, будзе даступна на нашым сайце і сацыяльных сетках праз тэг #KEFBelarus.
Пра што казалі на прэс-сняданку KEF
28 верасня арганізатары канферэнцыі правялі прэс-сняданак, пра які падрабязней можна прачытаць на TUT.by, а вось тры найбольш цікавыя рэчы, якія мы там пачулі.