На працягу некалькіх гадоў Беларусь уваходзіла ў дзесятку найбуйнейшых экспарцёраў зброі ў свеце. Уся гэтая зброя дасталася нашай краіне ў спадчыну ад Савецкага Саюзу і была хутка распрададзеная па розных кутах планеты.
Публічна даступныя дадзеныя мала дзе ў свеце адлюстроўваюць сапраўдны памер вайсковага гандлю. Аднак, абвівачванні ў бок уладаў аб незаконным продажы зброі дагэтуль застаюцца недаказанымі. Болей за тое, Беларусь не хавае, што прадавала зброю ў нестабільныя краіны.