• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Унутры Севастопаля: горад-бунтар наносіць зваротны ўдар

    Самая прарасійская частка Крыма таксама з’яўляецца крыніцай галаўнога болю для Масквы. Ці здолее Крэмль умацаваць свой уплыў у Севастопалі?

    Уладзімір Пуцін адносна нядаўна прыняў адстаўку другога прызначанага Масквой з 2014-га года губернатара Севастопаля – і гэта было сур’ёзным ударам па Крамлі. Гэты горад – самая прарасійская частка Крыма і мае сваё кіраўніцтва, якое не падпарадкоўваецца кіраўнцітву астатняй часткі паўвострава. Але ў Масквы з’явіліся праблемы ў прымяненні свайго звычайнага шаблона, каб кантраляваць Севастопаль.

    У астатняй частцы Крыма мясцовыя эліты адносна стабільныя і прывучаныя да жаданняў федэральнага цэнтра. 

    Але на працягу ўсяго перыяду знаходжання ва ўладзе абодва севастопальскія губернатары сутыкаліся з сур’ёзнымі праблемамі з мясцовай севастопальскай элітай, якая не была супраць Пуціна ці “Адзінай Расіі” як такой. Яе лідарам з’яўляецца ”народны мэр” Аляксей Чалы. У красавіку 2014-га года гэты бізнесмен і навуковец фактычна выконваў абавязкі кіраўніка горада ўсяго два тыдні. 

    У нядаўнім інтэрв’ю ён раскрыў невядомыя дэталі анексіі Крыма ў лютым 2014-га года, а менавіта распавёў, што ён і іншыя ў Севастопалі дамагліся правядзення рэферэндуму, калі не былі ўпэўненыя ў тым, як на гэта адрэагуе Крэмль. Менавіта ў гэты час Чалага абралі лідарам прарасійскага руху, які ў выніку пашырыўся і ў сталіцы Крыма – Сімферопалі. Чалы таксама расказаў, што асноўнай крыніцай ваеннага ціску Расіі на Украіну першапачаткова былі расійскія салдаты з Севастопаля.

    Фактар Чалага меў вырашальнае значэнне падчас крызісу і з тых часоў мае велізарнае значэнне. 

    Напружанасць паміж гэтым чалавекам і Масквой пачалася даўно. Чалы быў адхілены з пасады яшчэ падчас візіту Пуціна ў Крым у жніўні 2015-га. Нават тады апаненты ў Расіі скардзіліся, што Чалы надта актыўна намагаўся націснуць на Маскву, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі. Наяўнасць мясцовага лідара са сваёй павесткай непажаданая для Масквы.

    Мэта Крамля ў тым, каб падарваць бунтарскі дух “горада-героя” і ўсталяваць рэжым, які ён прывык усталёўваць у іншых месцах: такі, дзе мясцовыя эліты спакойныя і паслухмяныя. Але Чалы і яго паплечнікі ў Севастопалі і Расіі прадстаўляюць цікавую ідэалагічную эвалюцыю, якая нечым падобная да феномена Зяленскага ва Украіне ў  сваім супрацьстаянні з ранейшай палітычнай элітай і постсавецкім менталітэтам.

    Як кажуць некаторыя маскоўскія эксперты, канфлікт паміж Масквой і Севастопалем будзе мець каласальныя наступствы для ўсёй Расіі. Горад рыхтуецца да двух важных палітычных падзей: да выбараў у гарадскі савет у верасні гэтага года і выбараў губернатара ў верасні 2020-га года. На думку мясцовых экспертаў, стратэгія Масквы палягае ў тым, каб не дапусціць з’яўлення большасці яе крытыкаў у мясцовым парламенце і ўсё ж паспрабаваць прымяніць свае звычайныя метады ў адносінах ”свабодалюбівага Севастопаля”.

    Рыхтуючыся да гэтых выбараў, прыхільнікі Чалага стварылі кааліцыю з 4 партый, але 22 ліпеня ім забаранілі ўдзельнічаць у выбарах. Рэакцыя прыхільнікаў Чалага была хуткай: яны заклікалі да дэманстрацый. У Маскве думалі, што запрашэнне ўзначаліць спіс “Адзінай Расіі” вырашыць сітуацыю, але ён зняў сваю кандыдатуру з выбараў губернатара. Логіка Масквы ў забароне кааліцыі зразумелая: яна не хоча, каб іншыя партыі кідалі выклік манаполіі “Адзінай Расіі”, змяняючы расклад сіл, якім дазволена існаваць у межах “сістэмнай” апазіцыі (Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі, Камуністычная партыя, “Справядлівая Расія”). Масква заўважыла, што не можа проста навязваць адзін і той жа тып рэпрэсіўнага федэральнага рэжыму, які існуе ў Расіі. 

    Севастопаль мае ў стасунках з Масквой экзістэнцыяльную дылему. 

    Масква выявіла, што не можа навязаць той жа тып рэпрэсіўнага федэральнага рэжыму, які існуе ў Расіі. 

    І філасофія паслядоўнікаў Чалага ў Севастопалі і яго прыхільнікаў у Расіі не з’яўляецца падмуркам для выкліку, з якім Крэмль сутыкаўся ў мінулым. Яны клічуць сябе патрыётамі, крытыкуюць ліберальную апазіцыю і вінавацяць іх у тым, што тыя з’яўляюцца агентамі Захаду, але пры гэтым выступаюць супраць палітычнай эліты і карупцыі. 

    Для іх бясспрэчна, што Крым з’яўляецца частка Расіі, і яны патрабуюць долі рэальнай улады ў рэгіёне, і таксама ў Расіі.

    Любое ўмяшанне ў грамадскае жыццё ў Севастопалі стварае небяспечную сітуацыю для галоўнай расійскай ваенна-марской базы ў Чорным моры. Таму Крэмль імкнецца знайсці метад дзеяння паміж двума вымярэннямі: вайсковым і цывільным. Аднак улады Расіі намагаюцца знайсці яго з 2014-га года. Таму, калі Крэмль у хуткім часе не ўрэгулюе сітуацыю, а выбары не пройдуць так, як яму трэба, узнікне імавернасць, што Масква ўзмоцніць федэральны і вайсковы кантроль над Севастопалем.

    ПаказацьСхаваць каментары