• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Як Белазу выжыць у канкурэнцыі з Катэрпіларам

    Беларусі гігант мусіць пераарыентаваць дылерскую сетку і развіваць тэхналогіі “вялікіх дадзеных”.

    Эканамічны крызіс вымагае новых рашэнняў. Амерыканскі Caterpillar, галоўны канкурэнт айчыннага Белаза, сутыкнуўся з той жа праблемай, што і беларускі вытворца –  з працяглым спадам горназдабываючай прамысловасці. Таму САТ пераносіць фокус на дылерскую сетку і сучасныя тэхналогіі «вялікіх дадзеных». Белазу варта ісці той жа дарогай.

    Згодна з даследваннямі амерыканскага гіганта, яго дылеры губляюць штогод ад 9 да 18 млрд $ прыбыткаў з-за недастатковага выкарыстоўвання перадавых тэхналогій. Аналітыкі адзначылі як мінімум тры галоўныя накірункі, дзе можна разлічваць на прарыў: real-time манітыторынг тэхнікі кліентаў; глыбокая кааперацыя паміж дылерамі; забеспячэнне з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій адзінага ўзроўня абслугоўвання па ўсім свеце.

    Для пачатку дылерам кар’ернай тэхнікі неабходна змяніць погляд на тое, што яны прадаюць. Кар’ерныя самасвалы сёння не проста кавалкі металу, але вялізныя дэвайсы з сотнямі датчыкаў і мікрапрацэсараў. Ужо зараз па ўсім свеце працуе больш за 3,5 млн адзінак тэхнікі Катэрпілара напічканых сэнсарамі і кампутарамі, якія ўвесь час збіраюць інфармацыю аб стане ключавых вузлоў, рэжымах іх працы, ізносу і г.д.

    Гэта як раз тая сітуацыя, калі «вялікія дадзеныя» вядуць да вялікіх грошай. Сістэматычная апрацоўка дадзеных з сэнсараў і датчыкаў машыны робіць сэрвіс своечасовым, дапамагае аптымізаваць выкарыстанне паліўных матэрыялаў і такім чынам павышае агульную надзейнасць самасвалаў. Згодна з даследваннямі Катэрпілара дылеры, якія не выкарыскоўваюць такія магчымасці і не прапаноўваюць належны сэрвіс, губляюць да 60% прыбытку.

    Куды прасцейшымі выглядаюць захады па павышэнню кааперацыі. Часта, калі кліент звяртаецца па сэрвіс да свайго дылера, той можа не мець належнай дэталі. Хутчэй за ўсё дылер замовіць яе ў галоўнага пастаўшчыка, хаця патрэбная дэталь імаверна будзе ў наяўнасці ў суседняга дылера. Уявім, што сітуацыя адбываецца ў Аўстраліі, тады кліенту прыдзецца чакаць, пакуль патрэбную дэталь прывязуць з-за акіяну. Калі б дылеры кантактавалі паміж сабою, вялі агульную базу камплектуючых – гэта значна палепшыла б хуткасць і якасць абслугоўвання і павялічыла б прыбыткі.

    Пасля паспяховага 2012 году, мінулы 2013 год атрымаўся вельмі складаным. Падзенне рынка кар’ернай тэхнікі адбылося нават глыбей, чым у крызісны 2009. Традыцыйным рынкам Белаза застаецца Расея, куды ідзе больш за 60% нашых самасвалаў. І хоць пазіцыі айчыннага вытворцы там вельмі грунтоўныя – больш за 80% існуючага парку – але і на гэтым рынку канкурэнцыя абвастраецца. Толькі за апошні час у РФ свае заводы па збору кар’ернай тэхнікі адчынілі амаль усе буйныя гульцы: САТ, Komatsu, Terex.

    Параўноўваць Белаз з Катэрпіларам не зусім карэктна. Амерыканскі вытворца мае куды больш шырокую гаму прадукцыі, куды ўваходзіць нават пашыў абутку, а таксама больш прагрэсіўныя шляхі фінансавання сваёй вытворчасці. Як вынік – амаль у 50 разоў большая выручка. З такімі канкурэнтамі, каб проста не адставаць, мала ўвесь час рухацца наперад, трэба бяжаць з усіх сіл.

    Замест гэтага, некалькі апошніх гадоў Белаз выдаткаваў на распрацоўку беспілотнага самасвала. Вынік атрымаўся не такім, як таго чакаў рынак – замест 10 км першы экзэмпляр з цяжкасцю праехаў 500 м. Не дзіва, што такая прапанова не знайшла попыту ў спажыўцоў. БелАз як і 60 гадоў таму разглядае свой бізнэс, выключна як выраб механічных машын і недаацэньвае магчымасць зарабляць на высокатэхналагiчных сэрвiсах i паслугах. Расплата не прымусіла чакаць: толькі за 2013 г. вытворцасць заводу скарацілася на 45%.

    Белазу неабходна хутка змяняцца – скарыстацца дамінацыяй на расейскім рынку, перафармаваць дылерскую сетку са зменай прыярытэту ад продажу да аператыўнага абслугоўвання, прывентыўнага маніторынгу машын і высокай кааперацыі дылераў. Адштурхнуўшыся ад традыцыйнага рынку, распаўсюдзіць гэты вопыт на астатнія цэнтры па ўсяму свету. Калі Белаз хоча не выпасці з рынку, ён абавязаны дзейнічаць актыўна.

    ПаказацьСхаваць каментары