• Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Даследаванні
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Артыкулы
  • Падкасты
  • Відэа
  • Спецпраекты
  • Падзеі
  • Пра нас
  • About us
  • Падтрымаць нас
  • Трымацца і рухацца наперад: што амерыканскія аналітыкі думаюць пра беларускі крызіс

    Цэнтр новых ідэй распачаў шэраг анлайн-лекцый у межах штогадовай канферэнцыі Reshape. Першыя чатыры мерапрыемствы прайшлі 23-26-га лютага, і на іх абмяркоўвалася будучыня Беларусі і яе месца ў глабальным свеце.

    На анлайн-дыскусіі з Меліндай Херынг, намесніцай Цэнтра Еўразіі ў Atlantic Council, абмяркоўвалася, як Захад бачыць беларускі крызіс і сваю палітыку ва Усходняй Еўропе. Вось асноўныя тэмы і думкі, якія абмяркоўваліся на мерапрыемстве.

    Мы напісалі адмысловую працу “Байдэн і Беларусь: стратэгія для новай адміністрацыі” для Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, Белага дома і Кангрэса з мэтай данесці інфармацыю пра тое, што адбываецца ў вашай краіне. Магчыма, для беларусаў у гэтым даследаванні не будзе нічога новага, але на Захадзе пра Беларусь усё яшчэ ведаюць няшмат.

    У мінулым годзе шмат усяго адбылося, але падзеі ў Беларусі дакладна ўсіх здзівілі. Палітычна Лукашэнка трымаецца з апошніх сіл. Ніхто не ведаў, што ў яго будуць такія супернікі. Расія хоча больш зручнага чалавека для ўзаемадзеяння, яна хацела б, каб Беларусь збліжалася да яе, але пакуль што вырашыла падтрымліваць дзейснага кіраўніка краіны.

    ЗША хочуць бачыць незалежную Беларусь, якая сама будзе прымаць рашэнні. Калі дэмакратычны рух пераможа, то ўсё так і будзе. Але Крэмль можа на гэта вельмі балюча зарэагаваць.

    Мы лічым, што Байдэн можа ўзмацніць апазіцыю, не раздражняючы Крамля.

    Ціханоўская казала, што гэты дэмакратычны рух пра і для Беларусі, а не пра НАТА або ЕС. Байдэн павінен сказаць Расіі тое ж самае. Гэта ўнутраная справа Беларусі. Мы хочам дыялогу, празрыстых выбараў, выпуску зняволеных на свабоду і хацелі б назіраць за ўсімі зменамі. Таксама неабходна сказаць Расіі: калі вы дашляце сілавікоў, каб дапамагчы Лукашэнку, то будзе горш, будуць больш сур’ёзныя санкцыі.

    Аляксандр Лукашэнка зарэагаваў вельмі жорстка на падзеі жніўня 2020-га года з-за сваіх пралікаў у аналізе сітуацыі. Ён таксама недаацаніў патэнцыял жанчын у палітыцы з-за сваіх патрыярхальных поглядаў.

    Краўдфандынг сапраўды дапамог беларусам у складаныя перыяды. $ 10 млн было сабрана на розных анлайн-платформах. Але гэтыя рэсурсы не вечныя, да таго ж сілавікі цяпер сочаць за трансакцыямі, адсюль выйсце – пераводы ў крыптавалюце.

    Многія беларусы цяпер ужо не падтрымліваюць саюзу з Расіяй, шмат хто ўсё часцей карыстаецца беларускай мовай. Усюды можна пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі і заўважыць пэўнае адраджэнне нацыянальнай ідэнтычнасці. За ўсім гэтым немагчыма не назіраць з захапленнем!

    Маскве будзе няпроста атрымаць тое, што яна хоча. Яна хоча, каб Мінск заставаўся ў яе арбіце, і паранаідальна назірае за Мінскам. Спадзяецца, што ўсё, што там адбываецца, там і застанецца ды не перакінецца на расійскія рэгіёны.

    Мы таксама бачым, што Лукашэнку прапанавалі сысці і далі $ 1,5 млрд, але грошай усё яшчэ мала і ён запытаў пра дадатковыя $ 3 млрд. Расія дапамагла, выслаўшы дэсант журналістаў-прапагандыстаў, але, паводле нашых звестак, сілавікі на падмогу яшчэ не прыязджалі.

    Фатальныя ментальныя змены

    Беларусь за апошнія 7-8 месяцаў вельмі моцна змянілася ментальна.

    Пры гэтым Масква і Вашынгтон маюць розныя інтарэсы ў Беларусі, і гэта ўплывае на сітуацыю. Для ЗША на першым месцы стаіць незалежнасць Беларусі, каб беларусы самі вырашалі свае пытанні і фармавалі будучыню. Для Масквы ў першую чаргу важна не адпусціць вашу краіну. Ніколі. І ў гэтым галоўны канфлікт.

    Пры Трампу па беларускім пытанні была падтрымка з боку ЗША, вяліся актыўныя размовы са Святланай Ціханоўскай. У выніку ЗША наклалі санкцыі, хоць і недастатковыя.

    Цяпер шмат што змянілася. Упершыню за доўгі час у Беларусі зноў з’явіўся амбасадар ЗША. Гэта выдатная жанчына, якая ўжо сустракалася з камандай Ціханоўскай. На жаль, Кангрэс павольна працуе, але да Калядаў ён паспеў ухваліць Акт аб дэмакратыі. Што ён робіць? Узмацняе падтрымку па ўсіх беларускіх пытаннях. На дадзены момант ідзе пошук дадатковых фінансавых сродкаў для Беларусі.

    Ілюзіі простых беларусаў

    Жыхары Расіі і расійская апазіцыя сочаць за падзеямі ў Беларусі. Калі тут будзе дэмакратыя, то Пуціну цяжэй будзе кіраваць па-старому.

    Вашынгтону сапраўды патрэбны “план Б” па Беларусі. Я б паставіла на больш актыўную падтрымку прадстаўнікоў медыясупольнасці.

    У беларусаў сапраўды было шмат ілюзій. Так, шмат хто паўтараў цягам гадоў: калі вуліцы выйдзе сто тысяч чалавек, то Лукашэнка адразу сыдзе. Але гэтага так хутка не адбылося. Сілавікі кантралююць усё, таму пакуль што падтрымаць людзей няпроста.

    Сітуацыя завязла, бо Лукашэнка робіць усё, каб сілавікі былі аб’яднаныя, пратэсны рух не змог адразу вывесці ўсіх на вуліцы, а міжнародная супольнасць баіцца лішні раз дражніць “вялікага мядзведзя”.

    АМАП прызнаюць тэрарыстычнай арганізацыяй?

    Акрамя Ціханоўскай або Калеснікавай, пра якіх ужо ведаюць, трэба правесці кампанію ды расказаць пра іншых затрыманых і зняволеных. Неабходна, каб Байдэн нагадваў пра гэта, патрэбная і больш актыўная праца беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці.

    На дадзены момант малаверагодна, што АМАП могуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй. 

    Санкцыі ЗША і ЕС хоць і не звышэфектыўныя, але паказваюць стаўленне да сітуацыі ў Беларусі і сведчаць пра падтрымку беларусаў у іх барацьбе за свабоду.

    Трымайцеся, калі ўсё дрэнна! Трымайцеся, калі ўсё добра! Проста трымайцеся і рухайцеся наперад!

    ПаказацьСхаваць каментары