Важнасць сацсетак для арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) выглядае, бадай, як нешта відавочнае. Сацсеткі даюць магчымасць працаваць дзеля распазнавальнасці арганізацыі, камунікаваць наўпрост з вялікай колькасцю ўласных прыхільнікаў і выступаць адвакатам зменаў, не ўстаючы з канапы.
Наш гайд мае на мэце патлумачыць, як гэта рабіць эфектыўней.
Гайд можна спампаваць на нашым сайце альбо пачытаць на Issuu.com. Гэтаксама ён даступны на Google Drive.
Гэты гайд напісаны ў межах праекта “Грамадскі ўдзел”, які вядзецца пад кіраўніцтвам Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра. У гэтым пілотным праекце 10 арганізацый працуюць разам, каб падтрымаць грамадскую актыўнасць у Беларусі, пашыраючы інавацыі, абмен досведам і ўзаемнае навучанне.