Чаму лес у Беларусі патрабуе больш любові ад дзяржавы.
У Беларусі лес займае 40 % тэрыторыі краіны. Гэта адзін з найвышэйшых паказнікаў у Еўропе. Для параўнання, у Польшчы і Літве гэтая лічба складае 30 %, ва Украіне – 17 %. Відавочна, што лес – гэта нашае багацце і адзін з асноўных рэсурсаў краіны. У той жа час вельмі важна адказна падыходзіць да яго выкарыстання.
Разам з тым беларускія эколагі б'юць трывогу – у краіне прыкметна парадзеў лес. І нягледзячы на пазітыўныя справаздачы ўладаў, эксперты адзначаюць, што выспелага лесу ў Беларусі практычна не засталося. Пад сумнеў ставіцца сам брэнд краіны як зялёнага, экалагічна чыстага кутка Еўропы.
Прыярытэтам у дзяржавы з’яўляецца лесанарыхтоўка, а не лесааднаўленне
З года ў год у Беларусі расце аб’ём высечкі і апрацоўкі дрэваў. Для выканання фінансавага плана менавіта яна (лесанарыхтоўка) выходзіць на першае месца, а не лесааднаўленне. У 2018-ым годзе яна склала 19,5 млн м3 (план перавыкананы на 20 %), у той час як ва Украіне 22,5 млн м3. Пры гэтым тэрыторыя паўднёвай суседкі ў тры разы большая.
У выніку прадуктыўнасць лесапакрытых плошчаў катастрафічна падае. А менавіта яна з'яўляецца асноўным паказнікам развіцця лясной гаспадаркі краіны. Прадуктыўнасць лясоў у Беларусі прыкладна ў 50 разоў ніжэйшая, чым у скандынаўскіх краінах.
Іншай праблемай з'яўляюцца так званыя высечкі догляду (прарэджванне, калі выдаляюцца пераважна прыгнечаныя, хворыя, пашкоджаныя дрэвы), якія ў першую чаргу ператварыліся ў істотную крыніцу даходу, а не ў фактар аздараўлення лесу. Справа ў тым, што драўніну, здабытую такім спосабам, можна прадаваць у абыход біржы, што выгадна лясгасам, які жывуць за гэтыя грошы.
Праблему лесааднаўлення можна вырашыць плантацыйным лесаразвядзеннем, калі на незанятых натуральнымі лясамі плошчах высаджваюцца насаджэнні, дзе пры дапамозе інтэнсіўных тэхналогіяў дрэвы вырошчваюць да патрэбных памераў і пасля цалкам высякаюць.
Патрэбныя пэўныя захады па ўдасканаленні беларускага экспарту
У 2018-ым годзе экспарт беларускай лесапрадукцыі склаў $ 140 млн. За мяжу прадаюць пераважна тавар з нізкім даданым коштам. Для дзяржавы было б куды выгадней перапрацоўваць яе ў складаныя тавары (напрыклад, паперу, фанеру, мэблю і іншыя) з больш высокім даданым коштам. Да таго ж планы па экспарце пастаянна павялічваюцца, што ў канчатковым выніку прывядзе да большай высечкі лесу.
Беларуская ўніверсальная гандлёвая біржа (БУГБ) з'яўляецца тормазам паспяховага экспарту. Справа ў тым, што БУГБ з'яўляецца асноўнай гандлёвай пляцоўкай, дзе праходзяць здзелкі па куплі-продажы лесапрадукцыі. Бізнесоўцы скардзяцца на нярынкавую палітыку фармавання цаны і бюракратычныя складанасці, з-за якіх замежных партнёраў складана прывабіць працаваць праз біржу.
Для таго, каб ажыццяўляць прамыя здзелкі, многія бізнесмены перанеслі свае прадпрыемствы ў сельскую мясцовасць. Так яны патрапілі пад дзеянне прэзідэнцкага дэкрэта № 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці", які дазваляе гандляваць, абмінаючы біржу. Аднак па-ранейшаму шмат здзелак ідзе і праз біржу.
Заканадаўства стымулюе высечку лясоў
Шмат пытанняў выклікае новая рэдакцыя ляснога кодэкса. У прыватнасці плошча эксплуатацыйных лясоў павялічваецца з 50 % да 70-80 %. Новаўвядзенні дазваляюць цяпер органам мясцовай улады вызначаць месцы высякання канкрэтных лясных масіваў, нягледзячы на ўзрост і асаблівасці лесу. Гэта прывядзе да таго, што надзвычай каштоўныя ўчасткі лесу могуць быць неабгрунтавана знішчаныя. Эксперты асцерагаюцца, што ў новым кодэксе ніяк не стымулюецца лесаводства і ахова лесу, а заахвочваецца выключна продаж драўніны і павелічэнне аб'ёмаў высечак.
У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020-ыя гады закранутыя перспектывы развіцця ляснога сектара. Дакумент прадугледжвае павелічэнне на 18 % аб'ёмаў нарыхтоўкі драўніны да 2020-га года.
У сваю чаргу водны кодэкс прадугледжвае скарачэнне водаахоўнай зоны ўздоўж рэк з 800 да 400 метраў. І ўжо пачалося актыўнае асваенне (у тым і высечка дрэваў) гэтых тэрыторыяў.
Усё сведчыць пра тое, што секчы будуць усё больш, а гэта значыць, што лесу ў краіне будзе ўсё менш.
У той жа час дзяржава спрабуе адказна кіраваць лясамі
Аднак не ўсё ў нас гэтак дрэнна. Напрыклад, Forest Stewardship Council (Лясная апякунская рада) распрацоўвае стандарты адказнага кіравання лясамі і выдае адпаведныя сертыфікаты лясным гаспадаркам і арганізацыям, якія ажыццяўляюць нарыхтоўку, перапрацоўку, продаж, закупку і транспарціроўку лясной прадукцыі.
Развіваць сістэму FSC важна як для ўнутранай экалагічнай стабільнасці, так і для эканамічнай выгады, асабліва для экспарцёраў. У Еўропе зараз модна быць экалагічна адказным пакупніком. Той, хто прыходзіць у краму і выбірае сертыфікаваную драўніну, сваймі грашыма падтрымлівае прадпрыемствы, якія вядуць свае гаспадаркі экалагічна правільна.
Паводле дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі, у Беларусі з улікам патрабаванняў FSC па стане на 1 студзеня 2019-га года былі сертыфікаваныя 96 лясгасаў, або 8,3 млн га ляснога фонду (98,5 % усяго ляснога фонду Міністэрства лясной гаспадаркі). Па колькасці сертыфікаваных лясоў Беларусь уваходзіць у лік сусветных лідараў і абышла Фінляндыю, Швецыю, Германію, Іспанію ды іншыя лясныя дзяржавы.
Атрымліваецца, што, з аднаго боку, Беларусь імкнецца адпавядаць міжнародным стандартам кіравання лясамі, а, з другога боку, у краіне вядуцца актыўныя дзеянні па скарачэнні колькасці лесу.
У Беларусі лес займае 40 % тэрыторыі краіны. Гэта адзін з найвышэйшых паказнікаў у Еўропе. Для параўнання, у Польшчы і Літве гэтая лічба складае 30 %, ва Украіне – 17 %. Відавочна, што лес – гэта нашае багацце і адзін з асноўных рэсурсаў краіны. У той жа час вельмі важна адказна падыходзіць да яго выкарыстання.
Разам з тым беларускія эколагі б’юць трывогу – у краіне прыкметна парадзеў лес. І нягледзячы на пазітыўныя справаздачы ўладаў, эксперты адзначаюць, што выспелага лесу ў Беларусі практычна не засталося. Пад сумнеў ставіцца сам брэнд краіны як зялёнага, экалагічна чыстага кутка Еўропы.
Прыярытэтам у дзяржавы з’яўляецца лесанарыхтоўка, а не лесааднаўленне
З года ў год у Беларусі расце аб’ём высечкі і апрацоўкі дрэваў. Для выканання фінансавага плана менавіта яна (лесанарыхтоўка) выходзіць на першае месца, а не лесааднаўленне. У 2018-ым годзе яна склала 19,5 млн м3 (план перавыкананы на 20 %), у той час як ва Украіне 22,5 млн м3. Пры гэтым тэрыторыя паўднёвай суседкі ў тры разы большая.
У выніку прадуктыўнасць лесапакрытых плошчаў катастрафічна падае. А менавіта яна з’яўляецца асноўным паказнікам развіцця лясной гаспадаркі краіны. Прадуктыўнасць лясоў у Беларусі прыкладна ў 50 разоў ніжэйшая, чым у скандынаўскіх краінах.
Іншай праблемай з’яўляюцца так званыя высечкі догляду (прарэджванне, калі выдаляюцца пераважна прыгнечаныя, хворыя, пашкоджаныя дрэвы), якія ў першую чаргу ператварыліся ў істотную крыніцу даходу, а не ў фактар аздараўлення лесу. Справа ў тым, што драўніну, здабытую такім спосабам, можна прадаваць у абыход біржы, што выгадна лясгасам, які жывуць за гэтыя грошы.
Праблему лесааднаўлення можна вырашыць плантацыйным лесаразвядзеннем, калі на незанятых натуральнымі лясамі плошчах высаджваюцца насаджэнні, дзе пры дапамозе інтэнсіўных тэхналогіяў дрэвы вырошчваюць да патрэбных памераў і пасля цалкам высякаюць.
Патрэбныя пэўныя захады па ўдасканаленні беларускага экспарту
У 2018-ым годзе экспарт беларускай лесапрадукцыі склаў $ 140 млн. За мяжу прадаюць пераважна тавар з нізкім даданым коштам. Для дзяржавы было б куды выгадней перапрацоўваць яе ў складаныя тавары (напрыклад, паперу, фанеру, мэблю і іншыя) з больш высокім даданым коштам. Да таго ж планы па экспарце пастаянна павялічваюцца, што ў канчатковым выніку прывядзе да большай высечкі лесу.
Беларуская ўніверсальная гандлёвая біржа (БУГБ) з’яўляецца тормазам паспяховага экспарту. Справа ў тым, што БУГБ з’яўляецца асноўнай гандлёвай пляцоўкай, дзе праходзяць здзелкі па куплі-продажы лесапрадукцыі. Бізнесоўцы скардзяцца на нярынкавую палітыку фармавання цаны і бюракратычныя складанасці, з-за якіх замежных партнёраў складана прывабіць працаваць праз біржу.
Для таго, каб ажыццяўляць прамыя здзелкі, многія бізнесмены перанеслі свае прадпрыемствы ў сельскую мясцовасць. Так яны патрапілі пад дзеянне прэзідэнцкага дэкрэта № 6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці”, які дазваляе гандляваць, абмінаючы біржу. Аднак па-ранейшаму шмат здзелак ідзе і праз біржу.
Заканадаўства стымулюе высечку лясоў
Шмат пытанняў выклікае новая рэдакцыя ляснога кодэкса. У прыватнасці плошча эксплуатацыйных лясоў павялічваецца з 50 % да 70-80 %. Новаўвядзенні дазваляюць цяпер органам мясцовай улады вызначаць месцы высякання канкрэтных лясных масіваў, нягледзячы на ўзрост і асаблівасці лесу. Гэта прывядзе да таго, што надзвычай каштоўныя ўчасткі лесу могуць быць неабгрунтавана знішчаныя. Эксперты асцерагаюцца, што ў новым кодэксе ніяк не стымулюецца лесаводства і ахова лесу, а заахвочваецца выключна продаж драўніны і павелічэнне аб’ёмаў высечак.
У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020-ыя гады закранутыя перспектывы развіцця ляснога сектара. Дакумент прадугледжвае павелічэнне на 18 % аб’ёмаў нарыхтоўкі драўніны да 2020-га года.