падтрымаць нас

Палітыка

Праверка фактаў: што выканаў Аляксандр Лукашэнка са сваёй выбарчай праграмы

Праверка фактаў: што выканаў Аляксандр Лукашэнка са сваёй выбарчай праграмы
Гарбата з малінавым варэннем для тых, хто будзе задаваць нязручныя пытанні.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца не пазней лістапада гэтага года. Значыць, што ўжо праз пару месяцаў мы пачнем вывучаць праграмы кандыдатаў у прэзідэнты.  Сярод іх з вялікай верагоднасцю будуць абяцанні дзейнага кіраўніка.

“Ідэя” вырашыла праверыць папярэднюю праграму Аляксандра Лукашэнкі, каб ведаць, чаго чакаць ад наступнай. Для кожнага пункта праграмы мы выставілі “кубкі чаю з малінавым варэннем” – ад аднаго да пяці. Чым іх больш, тым менш рэалізавана праграма.

Чаму кубкі?

 

Пераходзім да праграмы.

Працягнем будаўніцтва незалежнай, самабытнай Беларусі. Мы не выбіраем паміж Усходам і Захадам і не маем намеру быць чыім-небудзь прыдаткам. У Беларусі сваё годнае месца ў Еўропе і свеце.

Пачуць з вуснаў лідэра Беларусі пра незалежнасць можна падчас кожнай буйной прэс-канферэнцыі. Як і пра тое, што краіна не абірае паміж Усходам і Захадам. Але з 2009-га года, з часу запуску Усходняга партнёрства, мы не маем буйных праектаў з ЕС і чакаць прагрэсу не даводзіцца. Затое на ўсходнім кірунку мы стварылі Мытны і Эканамічныя саюзы з Расіяй і Казахстанам.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

Беларусь павінна ўвайсці ў лік першых 50 краін свету з найвышэйшым індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу.

У нас было 61-ае месца на момант публікацыі праграмы, а ў 2013-ым 53.

lukashenka2
lukashenka2

 

Да 2015-га года ўзровень жыцця ў Беларусі наблізіцца да еўрапейскага.

Пры складанні рэйтынгу развіцця чалавечага патэнцыялу ўлічваюцца паказальнікі якасці адукацыі, працягласці жыцця і парытэту пакупніцкай здольнасці. Мы можам паглядзець, якія пазіцыі займаюць некаторыя еўрапейскія краіны: Нарвегія (1), Вялікая Брытанія (14), Чэхія (28), Эстонія (33), Польшча (35), Літва (35). Найбліжэйшая да нас еўрапейская краіна ў рэйтынгу – Латвія з 48-ым месцам.

Яшчэ адзін рэйтынг “Prosperity”, які сумарна ўлічвае 8 сацыяльных і эканамічных паказальнікаў, дае Беларусі ў 2014-ым таксама 53-яе месца. Праўда, адрыў ад найбліжэйшай Латвіі большы – 9 месцаў.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

УМАЦАВАЦЬ НАЦЫЮ – дзяцей павінна быць больш. Кожная сям`я, дзе ёсць чацвёра і больш дзяцей, за кошт дзяржавы атрымае кватэру. Сем`ям з трыма дзецьмі будзе кампенсавана 75 % кошту жылля. Мець шмат дзяцей стане прэстыжна.

У параўнанні з 2010-ым годам колькасць насельніцтва зменшылася на 32 тысячы чалавек. Хоць час ад часу Белстат паведамляе пра павелічэнне насельніцтва, ён не ўлічвае колькасці мігрантаў, якія з’ехалі з Беларусі.

Дзяржава сапраўды кампенсуе запазычанасці па ільготных крэдытах на будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў у апісаным аб’ёме.

lukashenka2
lukashenka2

 

СТАЦЬ БАГАЦЕЙ. Чым багацейшы чалавек – тым багацейшая краіна. За кошт росту эканомікі будуць забяспечаны пастаянны рост заработнай платы, пенсій, стыпендый, іх поўная і своечасовая выплата.

У беларускіх рублях заробак і пенсіі сапраўды раслі. Аднак для краіны з нестабільным грашовым курсам варта арыентавацца на рэальны заробак у іншай валюце. У 2010-ым годзе, падчас прэзентацыі сваёй праграмы на Усебеларускім народным сходзе, кіраўнік Беларусі агучыў лічбу чаканага ў 2015-ым заробку – $ 1000. У лютым 2015-га мы маем сярэдні заробак прыкладна ў $ 460. Намінальны сярэдні заробак у рублях у снежні 2010-га склаў Br 1 млн 595 тысяч альбо $ 530.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

УЗМАЦНІЦЬ САЦЫЯЛЬНУЮ АБАРОНУ. Кожнаму будзе гарантавана рабочае месца. Дзяржава дапаможа ўсім, хто мае патрэбу ў дапамозе. Абсалютную большасць дзіцячых дамоў заменяць апякунскія сем`і і дамы сямейнага тыпу. Будзе створана цывілізаваная сістэма сацыяльнага абслугоўвання пажылых людзей, асабліва адзінокіх.

Фармальна з працоўнымі месцамі ўсё добра – зарэгістраванае беспрацоўе ў 2014-ым склала 0,5 %. Лічбы фантастычныя. Агулам у краіне 21,8 тысяч беспрацоўных. А ў рапартах фігуруюць нават лічбы ў 0,1 тысячы чалавек – напрыклад, летась у верасні беспрацоўе вырасла на 100 (!) чалавек.

На практыцы лічбы значна вышэйшыя. Таму дзяржава рыхтуецца не толькі гарантаваць кожнаму працоўнае месца, але і змагацца з “дармаедамі”. Плануецца, што працаздольнае насельніцтва, якое карыстаецца ільготамі і паслугамі ды не працуе больш за 6 месяцаў, абавяжуць плаціць гэтак званы “падатак”. Пры вызначэнні яго памеру фігуруе лічба ў Br 3,6 млн. ад асобы ў год.

Колькасць дзіцячых дамоў у Беларусі зменшылася. У 2008-ым годзе іх было 68, цяпер толькі 13.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ СУСВЕТНЫ ЎЗРОВЕНЬ МЕДЫЦЫНСКАГА АБСЛУГОЎВАННЯ. За два бліжэйшыя гады мы завершым забеспячэнне самым сучасным абсталяваннем усіх лячэбных устаноў. Зможам адмовіцца ад імпарту медычных паслуг. Усе паліклінікі і бальніцы ў краіне будуць цалкам укамплектаваныя спецыялістамі, чэргі адыдуць у мінулае.

Беларусь і Канада – лідэры ў свеце паводле ўзроўню забяспечанасці насельніцтва медычнымі паслугамі. Таму іх імпарт складае нязначную частку.

Казаць пра тое, што “усе лячэбныя ўстановы” маюць “самае сучаснае абсталяванне” немагчыма. Варта толькі паглядзець, колькі беларусаў збіраюць грошы на аперацыі за мяжой, бо патрэбнага абсталявання ў Беларусі проста няма.

Пра поўную ўкамплектаванасць: напрыклад, у Мінску не хапае 900 лекараў і 2,4 тысяч медсясцёр, у некаторых паліклініках не хапае 40 % медычнага персаналу. Варта ўлічваць, што ў сталіцы медыкі маюць даплаты ад гарадскіх уладаў. Агульны заробак медычнага працаўніка па краіне ў снежні 2014-га склаў Br 5 млн. 928 тысяч.

Перадусім нізкімі заробкамі і тлумачыцца недахоп персаналу. Агульная лічба па краіне адсутных кадраў ацэньваецца ў пяць тысяч працаўнікоў. Але фармальна медычныя ўстановы ўкамплектаваныя на 95 %. Гэта дасягаецца высокай сумяшчальнасцю – у сярэднім медперсанал працуе на 1,4 стаўкі. Калі б гэтых людзей перавесці на 1 стаўку, то ўзровень укамплектаванасці зменшыўся б да 70 %.

Беларусь займае пятае месца ў свеце па колькасці медычных працаўнікоў на тысячу чалавек. Чэргі, пры ўсім гэтым, застаюцца рэальнасцю для ўсіх медычных установаў краіны.

lukashenka2

 

БУДАВАЦЬ 10 МІЛЬЁНАЎ КВАДРАТНЫХ МЕТРАЎ ЖЫЛЛЯ Ў ГОД. Да канца пяцігодкі на кожнага жыхара Беларусі будзе прыпадаць не менш за 28 квадратных метраў жылля. Узровень прыбыткаў павінен даваць магчымасць сем`ям набыць уласнае жыллё ў сярэднім цягам пяці гадоў.

У 2015-ым годзе плануецца аддаць у карыстанне 5 млн. кв. метраў, столькі ж павінны былі пабудаваць і ў 2014-ым, дакладных вынікаў пакуль няма. У 2012-ым пабудавалі 4,2 млн. кв. метраў, 6,5 млн. – у 2013-ым, а ў 2011-ым – 7,5 млн.

Паводле міністра будаўніцтва, сярэдні кошт кв. метра пры дзяржаўнай падтрымцы ў 2014-ым склаў Br 7,4 млн. Сям’я з двух чалавек здолее набыць кватэру цягам пяці гадоў толькі пры ўмове, што ўвесь свой прыбытак будзе адкладаць на жыллё.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

УМАЦАВАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ВАЛЮТУ. Будуць забяспечаны стабільнасць курсу беларускага рубля, абсалютная захаванасць прыватных укладаў, даступнасць банкаўскага крэдыту.

Курс беларускага рубля да долара ўпаў з 2010-га года ў пяць разоў. Альбо на 533 %

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

СТВАРЫЦЬ НОВАЕ АБЛІЧЧА БЕЛАРУСКАЙ ЭКАНОМІКІ. Цягам бліжэйшых пяці гадоў у краіне будзе рэалізавана не менш як 100 магутных інвестыцыйных праектаў. З`явяцца новыя галіны: касмічная, нана- і біятэхналогіі, альтэрнатыўная энергетыка і іншыя. Гэта новыя вытворчасці, новыя тэхналогіі, новыя працоўныя месцы, запатрабаваныя на рынку працы, рост экспарту.

Сельская гаспадарка стане прыбытковым аграбізнесам. Экспарт прадуктаў харчавання будзе павялічаны больш як у два разы – да $ 7 млрд. у год.

Аб’ём замежных інвестыцыяў у 2010-ым годзе склаў $ 9 млрд., у 2011-ым ён падвоіўся, у 2012-ым і 2013-ым гадах у Беларусь інвеставалі па $ 14 млрд. штогод. Але абсалютная большасць з іх – гэта пазыкі.

Беларусь прыцягнула больш за пяць тысяч інвестараў з 77 краінаў свету, аднак, казаць пра 100 сапраўды моцных і новых інвестыцыйных праектаў цяжкавата. У космас беларускі спадарожнік адправіўся, а вось прарываў у нана- і біятэхналогіях, альтэрнатыўнай энергетыцы не адбылося.

У 2014-ым экспарт прадуктаў харчавання склаў $ 6 млрд., у 2015-ым чакаецца рост да абяцаных 7 млрд.

lukashenka2
lukashenka2

 

Беларусь мусіць быць сярод 30-ці краінаў з найлепшым бізнес-кліматам.

У 2010-ым годзе Беларусь займала 58-ае месца ў “Doing Business Index”, у рэйтынгу на 2015-ты год мы займаем 57-ую пазіцыю.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

ЗРАБІЦЬ ПРАРЫЎ У ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ. Інфармацыйныя тэхналогіі ахопяць усе сферы дзейнасці. У нас з`явіцца паўнацэнны электронны ўрад. Усе базавыя паслугі (ад рэгістрацыі аўтамабіля да аплаты рахункаў) можна будзе ажыццяўляць праз інтэрнэт. Мы вызвалім чалавека ад хаджэння па кабінетах, бюракратызму і цяганіны. Інтэрнэт па якасці і цане будзе ўраўнаваны з развітымі краінамі.

У Беларусі сёння не з’явіўся паўнавартасны электронны ўрад, зарэгістраваць аўтамабіль анлайн нельга, аплаціць рахункі можна. Па кабінетах чалавек усё адно ходзіць. У краіне 5 млн. інтэрнэт-карыстальнікаў, па хуткасці інтэрнэту Беларусь на 77-ым месцы ў свеце, па коштах шырокапалосага доступу мы на 33-ым месцы ў свеце.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

УДАСКАНАЛЬВАЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ УЛАДАЎ. Гарантавана адкрытасць дзяржаўных органаў для людзей і грамадзянскіх ініцыятыў. Узмоцніцца роля грамадскіх аб`яднанняў і мясцовага самакіравання ў жыццядзейнасці дзяржавы. Будзе забяспечаны паўнацэнны спаборніцкі судовы працэс, сфармаваны суд прысяжных і завершана работа па гуманізацыі заканадаўства. Мы працягнем бязлітасную барацьбу з карупцыяй і прычынамі, якія спараджаюць яе.

Калі канкрэтна ацэньваць дадзеную дэкларацыю, то ў Беларусі не з’явіўся суд прысяжных, улады не адмянілі смяротнае пакаранне і не выдаюць целы расстраляных іх сваякам, у рэйтынгу ўспрыняцця карупцыі Беларусь паднялася, але займае 119-ае месца ў свеце.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

 

ЗБЕРАГЧЫ МІР І ЗГОДУ Ў ГРАМАДСТВЕ. Беларусь была і будзе дзяржавай, дзе камфортна і бяспечна жыць усім людзям, незалежна ад нацыянальнасці, поглядаў і рэлігіі. Мы не дапусцім разгулу крыміналу, сацыяльнага разладу і канфліктаў.

Колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Беларусі істотна знізілася. У 2010-ым годзе іх колькасць складала 140 тысяч, у 2011-ым – 132 тысячы, у 2012-ым – каля 102 тысяч,  у 2013-ым зафіксавалі 90 тысяч злачынстваў. Колькасць забойстваў зменшылася з 486 да 410. У красавіку 2011-гы года адбыўся тэракт у мінскім метро – 15 чалавек загінулі, а 203 асобы былі параненыя. Беларусь дагэтуль аўтарытарная краіна, дзе людзі знаходзяцца ў турме за свае дэмакратычныя погляды.

lukashenka2
lukashenka2
lukashenka2

Вынік:

Праграма невыкананая. 44 кубкі гарбаты з малінавым варэннем для тых, хто будзе задаваць нязручныя пытанні.